Мінск 18:38

Усе асноўныя валюты падаражэлі на біржавых таргах 16 кастрычніка

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / JustStartInvesting

16 кастрычніка, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 кастрычніка.

Курс долара вырас да 2,9488 рубля (+0,07%; +0,0022), еўра — да 3,4356 (+0,45%; +0,0154), юаня — да 4,1263 за 10 (+0,03%; +0,0014), расійскага рубля — да 3,7346 за 100 (+0,05%; +0,0018).

На мінулым працоўным тыдні (6–10 кастрычніка) каціроўка долара знізілася на 0,32% (з 3,0056 да 2,9959), юаня — на 0,18% (з 4,2082 да 4,2006 за 10), еўра — на 1,1% (з 3,5345 да 3,4954); расійскага рубля — вырасла на 0,1% (з 3,6834 да 3,6872 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 32 снежня 2010 выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: