Вярхоўны суд Беларусі прызнаў “экстрэмісцкай” літоўскую арганізацыю

28 кастрычніка, Позірк. Літоўская арганізацыя Gero kaimyno agentūra, VšĮ (“Агенцтва добрасуседства”) прызнана “экстрэмісцкай” Вярхоўным судом Беларусі 20 кастрычніка, вынікае з абноўленага пераліку згаданых арганізацый на сайце МУС.
Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, прызнанне Gero kaimyno agentūra, VšĮ “экстрэмісцкай арганізацыяй” звязана з пераследам людзей па справе “дваровых чатаў” — яна мае дачыненне да “экстрэмісцкага фарміравання” “Ордэн”, куды ўваходзіць шэраг такіх чатаў.
Са звестак у літоўскім публічным рэестры вынікае, што грамадская арганізацыя была зарэгістраваная ў Вільнюсе 13 кастрычніка 2022 года, ёй кіруе адна замежная фізічная асоба. Арганізацыя займаецца юрыдычнай дзейнасцю.
У цяперашні час у адпаведным спісе на сайце МУС 316 “экстрэмісцкіх” арганізацый.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
