У “спіс экстрэмістаў” дададзена 26 чалавек
31 кастрычніка, Позірк. У “спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” 31 кастрычніка дададзена яшчэ 26 чалавек. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў дакуменце, 5.942 пазіцыі.
У спіс уключаныя Аляксандр Будзейка, Васіль Прохараў, Уладзімір Маханько, Віктар Старжынскі, Юлія Грыгор’ева, Ганна Насека, Ірына Воранава, Наталля Аўсеюшкіна, Ала Протас, Ларыса Шабалоўская, Таццяна Шупенька, Андрэй Лесняк, Ігар Бахаўчук, Мікалай Люцкевіч, Аляксей Французаў, Дзмітрый Раманчук, Вераніка Раманчук, Алег Лойка, Іна Корбут, Іван Юрскі, Аляксандр Ваўчок, Фёдар Марцінкевіч, Уладзімір Кушнер, Ганна Уласенка, Сяргей Даронін і Алена Сафронава.
З іх адбываюць пакаранне палітзняволеныя Прохараў (асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 368), Алег Лойка (3,5 года; ч. 1 і 2 арт. 361⁴), Уладзімір Кушнер (2 гады; ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368).
Таксама знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі Старжынскі (ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293), Люцкевіч (ч. 1 арт. 130, ч. 1 і 2 арт. 368, арт. 369), Корбут (ч. 1 і 2 арт. 361⁴), Юрскі (ч. 1 арт. 130), Ваўчок (ч. 3 арт. 361, ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 130), Уласенка (ч. 3 арт. 361¹), Даронін (ч. 3 арт. 361¹), Сафронава (ч. 3 арт. 361¹).
Грыгор’ева, Воранава, Французаў, Вераніка Раманчук і Дзмітрый Раманчук, паводле дакумента, вызваленыя ад адказнасці ў сувязі са сканчэннем тэрмінаў прыцягнення паводле арт. 342 КК.
Насупраць прозвішчаў астатніх, дададзеных у спіс, стаіць пазнака “судзімасць не пагашаная”.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы;
арт. 293 — масавыя беспарадкі;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 361¹ — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 361⁴ — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку, калі ён спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКакава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



