На перамовах у Канберы Ціханоўская ўзняла праблему легалізацыі беларусаў у Аўстраліі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 5 лістапада 2025 года ў 12:13
5 лістапада, Позірк. Праблему легалізацыі беларусаў, у тым ліку з пратэрмінаванымі пашпартамі, узняла Святлана Ціханоўская падчас перамоў ва ўрадзе Аўстраліі 5 лістапада, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка, які суправаджае яе ў паездцы.
Паводле яго слоў, гэтае пытанне вельмі важнае для суайчыннікаў, якія пражываюць у Аўстраліі па часовых візах, або праходзяць працэдуру атрымання пастаяннага іміграцыйнага статуса. Неабходнасць паездкі ў Беларусь па новы пашпарт (згодна з дыскрымінуючым указам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года) ці атрымання даведкі аб несудзімасці ў беларускіх установах стварае або павялічвае рызыку палітычнага пераследу. Акрамя таго, у даведцы могуць быць запісы пра судзімасць паводле палітычна матываваных, а не сапраўдных абвінавачанняў. Такія выпадкі зарэгістраваныя ў адносінах да беларусаў па ўсім свеце, што сведчыць пра транснацыянальны характар рэпрэсій з боку ўладаў у Мінску, адзначыў Вячорка. У сувязі з гэтым беларускія дэмсілы прапануюць альтэрнатыўныя шляхі праверкі біяграфічных звестак.
Яшчэ адна праблема — шматгадовы разгляд паданняў на візу для бацькоў беларусаў, якія маюць сталы статус у Аўстраліі. Беларускі бок прапануе яго істотна скараціць праз пэўныя механізмы.
Візіт Ціханоўскай у Аўстралію адбываецца з 4 па 8 лістапада.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


