Лукашэнка чакае візіту прэзідэнта Лаоса ў Беларусь
10 лістапада, Позірк. Візіту прэзідэнта Лаоса Тханглуна Сісуліта ў “гасцінную Беларусь” для абмеркавання “пытанняў па практычнай рэалізацыі дамоўленасцяў і вызначэнні новых магчымасцей для раскрыцця існага патэнцыялу беларуска-лаоскіх стасункаў” чакае Аляксандр Лукашэнка.
Віншуючы кіраўніка Лаоса з 79-годдзем 10 лістапада, беларускі палітык заявіў, што “з цеплынёй” успамінае сустрэчу з ім у Казані на палях саміту БРІКС летась у кастрычніку.
“Вас ведаюць як выбітнага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, сапраўднага патрыёта сваёй радзімы, які аддае ўсе сілы дзеля развіцця Лаоса, умацавання яго ролі і аўтарытэту ў рэгіёне і свеце, паляпшэння жыцця грамадзян”, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
МЗС Беларусі яшчэ сёлета ў ліпені анансавала візіт Сісуліта.
3 лістапада Лукашэнка падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненне з урадам Лаоса аб узаемным скасаванні віз для кароткатэрміновага знаходжання.
Мінск і В’енцьян усталявалі дыпламатычныя стасункі 7 лютага 1994 года.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 5,3 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

