Змешчаны пад варту 18-гадовы жыхар Магілёўскага раёна, які п’яным вёз пяцярых падлеткаў і трапіў у ДТЗ

1 верасня, Позірк. 18-гадовы жыхар Магілёўскага раёна, які ў стане алкагольнага ап’янення вёз пяцярых падлеткаў і трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне, змешчаны пад варту, паведаміла 1 верасня прэс-служба Генеральнай пракуратуры са спасылкай на службу інфармацыі абласной пракуратуры.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, аварыя здарылася 25 жніўня каля 5:20. Малады чалавек за стырном “Пежо 307” не даў рады кіраванню і выехаў за межы праезнай часткі — аўтамабіль перакуліўся.
Апрача кіроўцы ў машыне знаходзіліся пяцёра непаўналетніх. У выніку ДТЗ адна з пасажырак — 16-гадовая дзяўчына — атрымала адкрытую сярэднецяжкую чэрапна-мазгавую траўму, пералом зводу і асновы чэрапа, удар галаўнога мозга, удар мяккіх тканак галавы. Дзяўчына была шпіталізаваная. Атрыманыя ёю пашкоджанні адносяцца да катэгорыі цяжкіх паводле прыкметы небяспекі для жыцця.
Адзначаецца, што кіроўца “не датрымліваўся хуткаснага рэжыму”. Акрамя таго, ён не мае “дастатковых навыкаў кіравання аўтамабілем” — яго стаж кіроўцы на момант аварыі складаў усяго тры месяцы.
Дзеянні маладога чалавека кваліфікаваныя паводле ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе <…> у стане алкагольнага ап’янення, <…> што з неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).
У 2025 годзе колькасць ДТЗ у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у аварыях скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

