Беларусы часцей за іншых трапляюцца літоўскім памежнікам з падробленымі правамі кіроўцы
1 верасня, Позірк. Грамадзяне Беларусі часцей за іншых выкарыстоўвалі падробленыя пасведчанні кіроўцы, выяўленыя памежнікамі Літвы ад пачатку 2026 года, паведаміла 1 верасня Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС краіны.
Адзначаецца, што за восем месяцаў памежнікі выявілі 177 падробленых дакументаў. 52 з іх, ці амаль 30%, былі пасведчаннямі кіроўцы.
На грамадзян Беларусі прыпала 15 такіх выпадкаў (амаль 29%). Далей ідуць грамадзяне Узбекістана — шэсць, Латвіі і Украіны — па пяць, Малдовы — чатыры, Філіпін і Літвы — па тры, Казахстана і Турцыі — па два. Яшчэ па адным падробленым вадзіцельскім пасведчанні прад’явілі грамадзяне сямі іншых краін.
Адзначаецца, што беларусы таксама лідзіравалі па колькасці выяўленых падробленых правоў кіроўцы летась. Тады САДМ зафіксавала 97 такіх выпадкаў з 245 выпадкаў выкарыстання падробленых дакументаў. На грамадзян Беларусі прыпала 22 падробленыя пасведчанні (22,7%), Украіны — 13, Латвіі — дзевяць.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

