Amnesty International запатрабавала ад уладаў Беларусі спыніць пераследы за сувязь з ЕГУ

1 верасня, Позірк. Улады Беларусі “павінны спыніць кампанію пераследу” і зняць з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ; працуе ў Вільнюсе) ды іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці “абсурднае і шкоднае кляймо “экстрэмісцкіх арганізацый”, заявіла дырэктар праваабарончай арганізацыі Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразерс.
“З пачаткам новага навучальнага года няспынная кампанія беларускіх уладаў супраць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які працуе ў выгнанні, набыла новы трывожны характар: узмацніўся наступ на права на адукацыю, свабоду выказвання меркаванняў і акадэмічную свабоду, — гаворыцца ў яе заяве кіраўніцы рэгіянальнага аддзялення арганізацыі. — Гэтая кампанія запалохвання больш не абмяжоўваецца студэнтамі ды іншымі асобамі, звязанымі з незалежным беларускім універсітэтам у Літве. Цяпер яна закранае іх сваякоў і блізкіх у Беларусі, паказваючы, што ўлады бессаромна ўжываюць свае рэпрэсіўныя метады далёка за межамі краіны”.
“Паступае ўсё больш паведамленняў пра тое, што дзясяткі людзей у Беларусі зазнаюць вобшукі, допыты, затрыманні і пагрозы, а таксама вымушаныя ціснуць на сваіх блізкіх, патрабуючы, каб тыя кінулі ўніверсітэт і павярнуліся ў Беларусь”, — дадала яна.
Пашырэнне маштабаў пераследу людзей праз прызнанне ЕГУ “экстрэмісцкай арганізацыяй”, паводле слоў Стразерс, выклікае занепакоенасць, што “ўлады могуць пайсці далей, у тым ліку правесці паказальны “антыэкстрэмісцкі” судовы працэс над студэнтамі, выпускнікамі, супрацоўнікамі ўніверсітэта і іх сваякамі”.
Дырэктар Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі заклікала міжнародную супольнасць “прыкласці ўсе намаганні, каб аказаць ціск на беларускія ўлады і прымусіць іх спыніць наступ на правы чалавека”. У сваю чаргу ўладам Літвы варта “аператыўна і эфектыўна расследаваць усе заявы пра парушэнні правоў чалавека студэнтаў ЕГУ”.
14 красавіка Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЕГУ “экстрэмісцкай арганізацыяй”, чыя дзейнасць на тэрыторыі краіны забароненая. На наступны дзень міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс назваў гэтае рашэнне абуральным, ахарактарызаваў яго як “чарговы варожы акт рэжыму Лукашэнкі супраць Літвы і ЕС” і выказаў гатоўнасць “падтрымаць супольнасць ЕГУ”.
16 красавіка МЗС Літвы выказала Беларусі “рашучы пратэст“ у сувязі з прызнаннем ЕГУ “экстрэмісцкай арганізацыяй”. Знешнепалітычнае ведамства расцаніла гэтае рашэнне як “палітычна матываванае, неабгрунтаванае і парушаючае прынцыпы міжнароднага права, а таксама суверэнітэт Літоўскай Рэспублікі”. Выпадак, калі вышэйшая навучальная ўстанова, якая законна працуе ў іншай дзяржаве, абвяшчаецца “экстрэмісцкай арганізацыяй”, МЗС назваў беспрэцэдэнтным.
Студэнты з Беларусі складаюць большасць у ЕГУ — каля 74%.
На канец траўня каля 100 студэнтаў пакінула ВНУ пасля прызнання яго ў Беларусі “экстрэмісцкай арганізацыяй“.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна“, распачатая крымінальная справа за садзейнічанне і фінансаванне “экстрэмісцкай дзейнасці”. Вядома пра дзясяткі вобшукаў у выпускнікоў, студэнтаў ды іншых датычных да ЕГУ, а таксама ў іх сваякоў.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

