Долар зноў падаражэў і другі дзень запар трымаецца на рэкордным за 16 месяцаў узроўні
1 верасня, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюта падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 верасня 2026 года.
Каціроўка долара вырасла да 3,0629 рубля (+0,17%; +0,0051). Напярэдадні яна дадала 0,6%.
У апошні раз амерыканская валюта гандлявалася даражэй 24 красавіка 2025 года, калі долар падаражэў з 3,0519 да 3,0675 рубля (+0,51%; +0,0156).
Курс еўра павялічыўся да 3,5519 (+0,48%; +0,017), юаня — да 4,5773 за 10 (+0,24%; +0,0108).
Расійскі рубель патаннеў да 3,5525 за 100 (-0,01%; -0,0002).
На мінулым працоўным тыдні (24–28 жніўня) курс долара вырас на 2,15% (з 2,9756 да 3,0396 рубля), юаня — на 2,07% (з 4,44 да 4,5321 за 10), еўра — на 1,64% (з 3,4734 да 3,5305); расійскага рубля знізіўся на 1,04% (з 3,5996 да 3,5623 за 100).
У студзені — жніўні 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 4,72% (з 2,9027 да 3,0396 рубля). Як паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз, гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР.
На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 9,43% (з 78,2267 да 85,6007 рубля), і Украіна — 5,10% (з 42,3878 да 44,5505 грыўны). Менш вырасла афіцыйная каціроўка долара ў Малдове — на 2,93%, Латвіі, Літве, Эстоніі (уваходзяць у зону еўра) — на 1,33%, Таджыкістане — на 0,07% і Кыргызстане — на 0,04%.
Не змяніліся курсы ў Азербайджане (дынаміка адсутнічае з 7 сакавіка 2018 года; курс зафіксаваны на адзнацы 1,7 маната) і Туркменістане (дынаміка адсутнічае з 1 студзеня 2015 года; 3,5 маната).
Кошт амерыканскай валюты знізіўся ва Узбекістане — на 1,86% (з 12.025,33 да 11.801,23 сума), Грузіі — на 3,06% (з 2,6951 да 2,6125 лары), Арменіі — на 4,43% (з 381,36 да 364,47 драма) і Казахстане — на 7,52% (з 502,57 да 464,77 тэнге).
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка


