Колькасць грамадзян Украіны, якія прыбываюць у Беларусь, працягвае зніжацца — ДПК
3 жніўня, Позірк. У жніўні 2026 года ў Беларусь прыбылі 4.944 грамадзяніны Украіны, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
У ліпені, як заяўляла ведамства, іх было 6.302, у чэрвені — 7.669. Такім чынам, за апошні месяц лета ў параўнанні з першым іх колькасць зменшылася больш чым у 1,5 раза.
Непасрэдна праз украінска-беларускую мяжу ў жніўні прайшло 10 чалавек (у ліпені — тры, у чэрвені — сем), транзітам праз Польшчу — 4.135 (5.393; 6.722 адпаведна), Літву — 766 (859; 873), Латвію — 33 (47; 67).
Паводле інфармацыі ДПК, агульная колькасць украінцаў, якія ўехалі ў Беларусь з 1 студзеня да 1 верасня, — 55.636 (прыбылі праз украінска-беларускую мяжу — 46, транзітам праз Польшчу — 48.942, Літву — 6.317, Латвію — 331).
Якія мэты прыбыцця, невядома. Аднак, паводле неафіцыйнай інфармацыі, значная частка грамадзян Украіны прыязджае ў Беларусь для таго, каб затым трапіць на акупаваныя РФ украінскія тэрыторыі — наведаць сваякоў або паспрабаваць абараніць сваю маёмасць, якую нацыяналізуюць расійскія ўлады ў тых, хто з’ехаў у краіны ЕС. З краін Еўропы арганізаваныя спецыяльныя туры.
Крыніцы “Позірку” паведамляюць, што на практыцы частку ўкраінцаў без тлумачэння прычын не ўпускаюць у Беларусь. Разам з тым многія даязджаюць да Масквы. У аэрапорце Шарамецьева праходзіць фільтрацыя — абавязковая працэдура для грамадзян Украіны, што прыбываюць у РФ, якая ўключае дагляданне, анкетаванне, праверку мабільных прылад і гутарку з супрацоўнікамі спецслужбаў (ФСБ). Працэдура доўжыцца ад некалькіх гадзін да двух сутак, узровень адмоў — 30–50%. Тыя, каму адмовілі, едуць назад праз Беларусь у краіны ЕС.
У лютым 2024 года Ігар Кізім, які тады займаў пасаду амбасадара па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі, заявіў у інтэрв’ю “Позірку”, што “Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”: “Вы нідзе не знойдзеце ў адкрытых крыніцах звестак пра колькасць украінцаў, якія выехалі з вашай краіны. Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку. Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія заехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”.
25 чэрвеня 2026 года МЗС Беларусі ўручыла часоваму паверанаму ў справах Украіны ў Мінску Івану Навіцкаму ноту з прапановай арганізаваць “сезонны пропуск памежнага насельніцтва на тэрыторыю Беларусі для збору дзікаросаў”. У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны ў каментары прапановы адзначылі, што Кіеў “не пагодзіцца на гэта, таму што гэта (мяжа з Беларуссю. — “Позірк”.) небяспечная лінія і пропуск у краіну, якая падтрымлівае краіну-тэрарыстку (РФ. — “Позірк”.), немагчымы”.
Згодна з апошнімі апублікаванымі данымі ААН (на 30 чэрвеня 2026 года), ва ўсім свеце было зарэгістравана 5.787.470 украінскіх уцекачоў, у тым ліку ў краінах Еўропы — 5.159.480.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 5,3 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–31 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
