Палітвязнямі прызнана яшчэ 14 чалавек

13 лістапада, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 13 лістапада прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 14 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер такі статус маюць 1.247 чалавек.
Палітвязнямі прызнаныя: Наталля Чубоўская, Аляксей Прохараў, Уладзімір Патапенка, Іна Корбут, Ірына Мініх, Ганна Уласенка, Уладзімір Казлоўскі, Наталля Пупкевіч, Святлана Кашкель, Маргарыта Навумава, Максім Шуканаў, Андрэй Крывашэй, Іван Фалітар, Валерый Хацкевіч.
Паводле звестак праваабаронцаў, гэтыя людзі ўзятыя пад варту і асуджаныя да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.
Аўтары заявы традыцыйна запатрабавалі ад уладаў у Мінску “неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны”.
Акрамя “Вясны”, заяву падпісалі Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend, Беларускі ПЭН, Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Respect-Protect-Fulfill, Беларускі дом правоў чалавека імя Звозскава.


- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску прадаюцца расійскія кішэнныя календары на 2027 год з указаннем святочных дзён у РФ (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
