У Лідзе праходзяць трохдзённыя зборы з кіраўнікамі органаў тэраабароны

17 лістапада, Позірк. Зборы са службовымі асобамі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны пройдуць з 17 па 19 лістапада ў Лідзе (Гродзенская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Мерапрыемствам кіруе начальнік упраўлення тэраабароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Андрэй Краўчанка.
У рамках збораў, паводле інфармацыі ваеннага ведамства, запланаваныя заняткі з афіцэрамі “па асноўных пытаннях фармавання, падрыхтоўкі і прымянення тэрытарыяльных войскаў з улікам наяўнай абстаноўкі”.
Пасля гэтых збораў будуць падведзеныя “вынікі дзейнасці” органаў кіравання тэраабароны ў 2024/2025 навучальным годзе.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

