Мінск 00:15

Лукашэнка асудзіў “агрэсіўныя дзеянні супраць незалежнай Венесуэлы”

23 лістапада, Позірк. “Мы паслядоўна салідарныя з баліварыянскім урадам на чале з Вамі і асуджаем любыя агрэсіўныя дзеянні супраць незалежнай Венесуэлы, якія неабгрунтавана напружваюць рэгіянальную абстаноўку ў Карыбскім басейне і Лацінскай Амерыцы”, — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура з днём нараджэння (63 гады).

Пры гэтым віншавальнік не канкрэтызаваў, што мае на ўвазе.

Ён “выказаў упэўненасць, што гераічнае мінулае і сіла духу верных сыноў Баліварыянскай Венесуэлы забяспечаць непахісную ўстойлівасць дзяржавы да шматлікіх пагроз”, а “паслядоўнае развіццё беларуска-венесуэльскага стратэгічнага партнёрства будзе садзейнічаць міру і росквіту абедзвюх краін” (арфаграфія захавана).

У апошнія месяцы абвастрыліся адносіны паміж Вашынгтонам і Каракасам. ЗША нарасцілі ваенную групоўку ў Карыбскім моры і нанеслі некалькі ўдараў па малых судах з Венесуэлы, афіцыйна, у сувязі з тым, што на іх перавозілі наркотыкі.

Паводле неафіцыйных звестак, прэзідэнт Дональд Трамп абмяркоўваў магчымасць ваеннага звяржэння Мадура. ЗША абвінавачваюць яго ў сувязях з наркагандлем, што той катэгарычна адмаўляе.

17 лістапада Трамп заявіў аб магчымасці перамоваў з кіраўніком венесуэльскага рэжыму.

Парламенцкія і рэгіянальныя выбары прайшлі ў Венесуэле ў траўні. Паводле афіцыйных звестак, перамогу ў абедзвюх кампаніях атрымала кіруючая на чале з Мадура кааліцыя Вялікі патрыятычны полюс Сімона Балівара. У парламенце блок атрымаў 256 месцаў з 285. Апазіцыя заклікала да байкоту выбараў, паводле афіцыйных звестак, яўка склала менш за 43%.

У ліпені 2024-га ў Венесуэле адбыліся прэзідэнцкія выбары, пераможцам якіх трэці раз аб’яўлены Мадура. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён набраў 51,2% галасоў, нязначна апярэдзіўшы кандыдата аб’яднанай апазіцыі —былога дыпламата Эдмунда Гансалеса (44,2%). Па дадзеных незалежных экзітполаў, Гансалеса падтрымала 65% выбаршчыкаў, а Мадура —ад 14% да 31%.

Пасля выбараў у краіне пачаліся пратэсты апазіцыі. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, У Каракасе паліцыя і ваенныя прымянялі супраць пратэстуючых слёзатачывы газ і гумовыя кулі. Пратэсты былі канчаткова задушаны ў пачатку жніўня мінулага года. Загінула сама меней 28 чалавек, каля 200 былі параненыя. Улады арыштавалі каля 2.000 чалавек, з’явіліся паведамленні аб тым, што некаторыя падвергліся катаванням.

Пасля частка апанентаў рэжыму была адпушчана з месцаў няволі.

Дэмакратычныя краіны не прызналі вынікі выбараў. Шэраг дзяржаў, у тым ліку ЗША, прызналі Гансалеса абраным прэзідэнтам. Ён быў змушаны пакінуць краіну з-за пагрозы арышту ў верасні мінулага гады.

Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская правяла некалькі сустрэч з Гансалесам.

Мадура кіруе Венесуэлай з 2013 года — пасля смерці ранейшага аўтарытарнага кіраўніка Уга Чавеса. Супраць Венесуэлы ўведзены шэраг міжнародных санкцый.

Лукашэнка мае намер "і далей прыкладаць магчымыя намаганні" для супрацоўніцтва з Венесуэлай

5 ліпеня, Позірк. У Беларусі "высока цэняць трывалыя адносіны прыярытэтнага супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі паміж дзвюма краінамі", заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 ліпеня кіраўніка кіруючага ў Венесуэле рэжыму Нікаласа Мадуру з Днём незалежнасці. “Перакананы, што мы будзем і далей прыкладаць магчымыя …

Беларусь і Венесуэла разглядаюць магчымасці наладзіць прамыя авіязносіны — МЗС

18 верасня, Позірк. "Стан супрацы" ў галіне "забеспячэння авіяцыйных зносін" абмеркавалі 17 верасня амбасадар Беларусі ў Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі і міністр транспарту гэтай дзяржавы ў Паўднёвай Амерыцы Рамон Селясціна Веласкес Арагуаян, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства. Паводле інфармацыі МЗС, суразмоўцы …
Падзяліцца: