У Дзярждэпе ЗША занепакоеныя выкарыстаннем Беларуссю “міграцыі ў якасці зброі”

25 лістапада, Позірк. Злучаныя Штаты Амерыкі пільна сочаць за тым, як Беларусь “заахвочвае і арганізуе мігрантаў у кірунку межаў Еўрасаюза”, называючы гэтую тактыку “выкарыстаннем міграцыі ў якасці зброі”, заявіў на брыфінгу 24 лістапада ў Вашынгтоне высокапастаўлены прадстаўнік Дзярждэпартамента, чыё імя не называецца.
“Што тычыцца Беларусі… міграцыя як зброя, безумоўна, выклікае сур’ёзную заклапочанасць у ЗША, і я ўпэўнены, што гэта сур’ёзна турбуе краіны, якія мяжуюць з Беларуссю і знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад гэтага канфлікту. Так што мы безумоўна сочым за гэтай сітуацыяй”, — цытуе чыноўніка ўкраінскае англамоўнае выданне Kyiv Post, журналіст якога і задаў адпаведнае пытанне.
Прадстаўнік Дзярждэпа дадаў, што амбасада ЗША ў Беларусі ўдзельнічае ў напісанні праекта даклада па правах чалавека, які будзе прадстаўлены на пачатку наступнага года.
Згодна з праведзеным “Позіркам“ аналізам штодзённых звестак, якія публікуюць памежныя службы Польшчы, Літвы і Латвіі, ад пачатку 2025 года гэтыя краіны прадухілілі больш як 42 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта “паклікалі”.
Апошняе выказванне прагучала 28 кастрычніка на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Палітык заявіў, што Беларусь не мае прычын, каб “абараняць Еўрапейскі саюз, Еўропу ад мігрантаў”.


- ЭканомікаУ 2025 годзе ў пяці абласцях і сталіцы пагоршыліся паказчыкі росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСексуалізаваныя дамагальніцтвы з’яўляюцца сістэмнай праблемай беларускай грамадзянскай супольнасці — праваабаронцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНаўседа ў Давосе заклікаў прымяняць у дачыненні да Беларусі тую ж палітыку, што і ў дачыненні да РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
