Беларусь “высока цэніць канструктыўныя стасункі” з ААЭ, заяўляе Лукашэнка

2 снежня, Позірк. Умацаванне партнёрства Беларусі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў на аснове сяброўства і агульнасці мэтаў будзе садзейнічаць “адкрыццю новых гарызонтаў узаемадзеяння і прынясе адчувальны плён народам абедзвюх дзяржаў”, такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 2 снежня з Днём стварэння федэрацыі прэзідэнта ААЭ Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна.
Віншуючы віцэ-прэзідэнта і прэм’ер-міністра ААЭ, кіраўніка Дубая Мухамеда бен Рашыда аль-Мактума, Лукашэнка, паведаміла яго прэс-служба, заявіў, што Беларусь “высока цэніць канструктыўныя стасункі з Эміратамі”.
“Перакананы, што сумеснымі намаганнямі і ўзаемнай нацэленасцю на вынік мы здолеем напоўніць новым зместам нашу супрацу, пашырыць яе практычнае вымярэнне і рэалізаваць значныя ініцыятывы ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах на карысць абодвух народаў”, — гаворыцца ў пасланні.
Наследнаму прынцу Абу-Дабі, старшыні выканаўчага савета Абу-Дабі Халеду бен Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну беларускі палітык нагадаў пра сустрэчу ў Мінску, якая “дала новы імпульс паглыбленню беларуска-эмірацкіх стасункаў”.
“Беларусь цалкам нацэлена на практычную рэалізацыю ўсіх дасягнутых дамоўленасцей і пашырэнне новых напрамкаў супрацы, якія адпавядаюць інтарэсам абедзвюх дзяржаў”, — запэўніў Лукашэнка.
Дзяржагенцтва БелТА, інфармуючы пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з наследным прынцам Абу-Дабі, якая прайшла 27 чэрвеня ў Мінску, паведаміла, што па выніках 2024 года тавараабарот паміж Беларуссю і ААЭ склаў 3,7 млрд долараў, у тым ліку беларускі экспарт — 3,66 млрд, з чаго вынікае, што апошні за тры гады вырас у 62,35 раза. У 4,1 раза, да 242 млн долараў, павялічыўся за той жа перыяд аб’ём штогадовых інвестыцый з ААЭ, якія прыцягваюцца на чыстай аснове.
Апошнім часам Мінск і Абу-Дабі актывізуюць, у прыватнасці, вайсковую супрацу.
У снежні 2024 года Лукашэнка здзейсніў дзясяты візіт у гэтую арабскую краіну.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і ААЭ ўсталяваныя 20 кастрычніка 1992 года. Амбасада Беларусі ў Абу-Дабі распачала працу ў снежні 1999 года, а ААЭ у Мінску — у кастрычніку 2008-га.

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 7,4 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНарвегія выдзеліць новы транш для беларускіх рэпрасаваных — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе знізіўся на 2,1%, з пачатку 2025 года — на 16,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на мяжы Беларусі і ЕС у лістападзе быў адным з самых нізкіх у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


