За пяць гадоў плануецца павялічыць ВУП на 15,8% — Турчын

19 снежня, Позірк. Валавы ўнутраны продукт плануецца павялічыць за пяць гадоў на 15,8%, заявіў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, прадстаўляючы на Усебеларускім народным сходзе Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады.
“На фоне геапалітычнай нестабільнасці і запаволення тэмпаў сусветнай эканомікі чаканы рост нашай эканомікі складзе не менш за 3% у год, — удакладніў чыноўнік. — Варта адзначыць, што гэтая задача з’яўляецца даволі напружанай. Для параўнання: рост ВУП за бягучую пяцігодку ацэньваецца на ўзроўні 7%”.
ВУП Беларусі павялічыўся за студзень — лістапад 2025 года на 1,3% да аналагічнага перыяду 2024-га. У бягучых цэнах ён склаў 258 млрд рублёў.
Паводле афіцыйных прагнозных (дэ-факта — планавых) параметраў на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
У студзені 2025 года ВУП павялічыўся на 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — на 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — на 3,1% (59,4 млрд), студзені — красавіку — на 2,8% (81,4 млрд), студзені — траўні — на 2,5% (101,4 млрд), студзені — чэрвені — на 2,1% (129 млрд), студзені — ліпені — на 1,3% (155,2 млрд), студзені — жніўні — на 1,6% (180,1 млрд), студзені — верасні — на 1,6% (206,8 млрд), студзені — кастрычніку — на 1,5% (234,6 млрд).
Міжнародны валютны фонд (МВФ) у кастрычніцкім аглядзе пагоршыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2025 годзе. На думку аналітыкаў, валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках 2025 года вырасце на 2,1%, 2026-га — на 1,4%.
Раней Сусветны банк панізіў на 0,3 працэнтнага пункта свой прагноз па росце эканомікі Беларусі ў 2025 годзе — да 1,9% (у чэрвеньскім аглядзе прагноз быў вышэйшы — +2,2%).
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў верасні таксама пагоршыў свой папярэдні (травеньскі) прагноз — да 1,7% на 2025-ы і да 2,3% — на 2026-ы.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназаваў Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным у красавіку.
З 3% да 1,8% знізіў прагноз па росце ВУП у 2025 годзе ў Беларусі Еўразійскі банк развіцця.
Па выніках 2024 года рост эканомікі склаўся на ўзроўні 4%, 2023-га — 3,9%, 2022-га — ВУП знізіўся на 4,7%, 2021-га — вырас на 2,3%, 2020-га — скараціўся на 0,9%.
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС у дынаміцы прамвытворчасці, да гэтага паўгода была на перадапошнімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у 2025 годзе павялічылася на 0,2%, у 2024-м рост быў на 3,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваПрагноз Белгідрамета пра 30-градусныя маразы мінулай ноччу не спраўдзіўсяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за мінулы год павялічылася больш як на 22% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПершая згуба агратэхнікі ў 2026 годзе — у Брэсцкім раёне згарэў камбайнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 15 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


