Затрыманаму на вайсковай базе ў Польшчы беларусу выстаўлена абвінавачванне
24 снежня, Позірк. Затрыманаму на вайсковай базе ў Гдыні (балтыйскае ўзбярэжжа Польшчы) грамадзяніну Беларусі і двум грамадзянам Украіны выстаўлена абвінавачванне ў незаконным пранікненні на ахоўную тэрыторыю, паведамляе RMF FM.
Прэс-сакратар акруговай пракуратуры Гданьска Марыюш Душынскі паведаміў, што расследаванне па факце пранікнення замежнікаў на ваенную базу ў Гдыні было пачата 24 лістапада, пазней яго перадалі ваеннай паліцыі.
Усім затрыманым ад 19 да 21 года, яны маюць сталы від на жыхарства ў Польшчы.
Паводле слоў Душынскага, падазраваныя прызналіся ў здзяйсненні меркаваных злачынстваў. Прэвентыўныя меры да іх не ўжываліся. Цяпер вывучаецца змест іх тэлефонаў.
Пра затрыманне беларуса ўвечары 23 лістапада на тэрыторыі 33-й зенітна-ракетнай эскадрыллі ў Гдыні паведаміў польскі тэлеканал Republika.
Паводле яго інфармацыі, на ваенную базу ў той вечар пранікла трое старонніх. На месца здарэння быў накіраваны патруль, ён затрымаў мужчыну, грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і заявіў, што заблукаў і не ведаў, што знаходзіцца на вайсковай тэрыторыі. Двое іншых уцяклі і аператыўна не былі затрыманыя.
Удакладнялася, што “падчас расследавання на тэлефоне затрыманага былі выяўленыя фатаграфіі порта і сляды актыўнасці, якія паказваюць на пошукі неўстаноўленага грузу”: “Аднак <…> незразумела, як асобы праніклі на тэрыторыю аб’екта, паколькі не было выяўлена ніякіх слядоў, якія паказваюць на магчымы маршрут. Улады былі апавешчаныя пра інцыдэнт”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
