Мінск 19:27

У Слуцкім раёне ў ДТЗ загінуў пасажыр легкавога аўтамабіля

Фота: УУС Мінскага аблвыканкама

31 снежня, Позірк. 58-гадовы пасажыр аўтамабіля “Хонда” стаў ахвярай дарожна-транспартнага здарэння 31 снежня ў Слуцкім раёне, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася каля 12.15 на аўтадарозе Р-43 Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы, каля павароту на вёску Нявязцы.

Адзначаецца, што 31-гадовы кіроўца, не маючы права кіравання, рухаючыся на аўтамабілі “Хонда Акорд” у кірунку Слуцка, не “ўлічыў дыстанцыю і ўчыніў сутыкненне з цягачом “МАЗ”, які спыніўся наперадзе на скрыжаванні, у счэпцы з паўпрычэпам “Кёгель” пад кіраваннем 53-гадовага кіроўцы, які меў намер павярнуць налева”.

У выніку пасажыр легкавога аўтамабіля ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы здарэння, а яго кіроўца быў дастаўлены ў бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Падзяліцца: