Амбасадар Беларусі і віцэ-прэм’ер Туркменістана абмеркавалі аднаўленне прамых авіязносін паміж Мінскам і Ашхабадам

10 студзеня, Позірк. Пытанне аднаўлення прамых авіязносін паміж Мінскам і Ашхабадам абмеркавалі 8 студзеня амбасадар Беларусі Станіслаў Чапурной і намесніца старшыні Кабінета міністраў Туркменістана па культуры, турызме і СМІ Бахар Сяідава.
Паводле інфармацыі беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі таксама абмеркавалі супрацу ў сферы культуры, у тым ліку “правядзенне Дзён культуры, выставачных ды іншых мерапрыемстваў”.
Прамыя авіязносіны паміж Беларуссю і Туркменістанам фактычна спыніліся на фоне пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе.
Увосені 2022-га авіякампанія Turkmenistan Airlines мела намер распачаць выкананне рэйсаў Ашхабад — Мінск — Туркменабад, аднак маршрут быў згорнутыя. У тым жа годзе беларускі нацыянальны авіяперавозчык “Белавія” адкрыў маршрут з Мінска ў Туркменбашы — горад на беразе Каспійскага мора, што месціцца ў 580 км ад Ашхабада, з курортам, міжнародным марскім портам і адным з найбуйнейшых у краіне нафтаперапрацоўчых комплексаў.
Туркменістан — адна з самых закрытых краін свету. Беларускім падарожнікам для ўезду ў гэту краіну неабходна атрымліваць турыстычную візу, якая выдаецца толькі праз акрэдытаваную турфірму пасля атрымання запрашэння, аформленага Дзяржаўнай міграцыйнай службай. У паездцы абавязкова суправаджэнне ліцэнзаванага гіда.
З іншымі тыпамі віз падобная сытуацыя. Дзелавая віза патрабуе запрашэння ад туркменскай арганізацыі, гасцявая — ад прыватнай асобы, студэнцкая — ад навучальнай установы, працоўная — кантракта і дазволу на працу. Ва ўсіх выпадках неабходнае ўзгадненне з міграцыйным ведамствам.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



