МУС заявіла пра трохразовае зніжэнне колькасці не занятых у эканоміцы асоб, якія падлягаюць уліку
30 студзеня, Позірк. У Беларусі ў 2025 годзе “дзякуючы комплекснаму падыходу колькасць не занятых у эканоміцы асоб, якія падлягаюць уліку, зніжана больш як у тры разы”. Такія даныя прывёў 30 студзеня на калегіі МУС першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка.
Паводле яго слоў, злачынная актыўнасць у грамадскіх месцах дасягнула мінімуму за апошнія 10 гадоў. Аналагічная сітуацыя паводле ўдзельнай вагі злачынстваў, здзейсненых у стане ап’янення і раней судзімымі.
Намеснік міністра — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч адзначыў, што колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку знізілася, значна палепшылася раскрываемасць крадзяжоў і хуліганстваў, узрасла выніковасць па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі.
Паводле даных міліцэйскага чыноўніка, выяўлена больш асоб, якія здзейснілі крадзяжы, падлог, незаконна прынялі ўзнагароджанні і нанеслі маёмасную шкоду. “Эфектыўнасць працы супраць сістэмнай дзелавой карупцыі таксама павысілася — выяўлена 38 схем з удзелам 179 фігурантаў”, — сказаў Казакевіч.
У сельскай гаспадарцы выяўлена 299 злачынстваў, у асноўным крадзяжоў гаруча-змазачных матэрыялаў і тавара-матэрыяльных каштоўнасцяў, фактаў хабарніцтва пры заключэнні дамоў на рамонт тэхнікі і пастаўку запчастак, працягваецца “актыўная праца ў сферы абароту буйной рагатай жывёлы”.
Паводле сцвярджэння Казакевіча, у краіне “не дапушчаны рост нарказлачынстваў”. На чвэрць знізілася колькасць атручванняў, уцягнутасць непаўналетніх у наркаабарот скарацілася амаль на 35%.
Намеснік міністра таксама паведаміў, што “рэалізаваныя меры дазволілі больш эфектыўна процідзейнічаць кіберзлачыннасці”. Прыпынена 6,5 тыс. аперацый, каля 5 млн рублёў грамадзян не перададзена махлярам.
Кіраўнік ведамства Іван Кубракоў, адкрываючы пасяджэнне калегіі, заявіў, што ўзровень злачыннасці ў Беларусі “дасягнуў найменшага паказчыка за апошнія 10 гадоў”.
Летась 30 снежня на пасяджэнні рэспубліканскай каардынацыйнай нарады быў зацверджаны распрацаваны Генеральнай пракуратурай план па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй на 2026–2028 гады.

- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады нагадалі пра новыя правілы ўвозу гібрыдных аўтамабіляў — з ПДВ і пошлінай 15%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаУ ЕС дапускаюць візавыя абмежаванні для краін, адкуль зыходзяць "гібрыдныя атакі, умяшанне, выкарыстанне міграцыі як зброі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка


