Польшча другі раз на гэтым тыдні зафіксавала парушэнне паветранай прасторы з боку Беларусі

31 студзеня, Позірк. Пра “ўваходжанне ў паветраную прастору Польшчы” ў ноч на 31 студзеня аб’ектаў з боку Беларусі заявіла польскае Аператыўнае камандаванне відаў Узброеных сіл.
Аналіз параметраў палёту, як адзначыла вайсковая структура, дазволіў з высокай ступенню верагоднасці распазнаць іх як “аэрастаты, якія перамяшчаюцца ў адпаведнасці з наяўнымі метэаралагічнымі ўмовамі”.
“Палёты аб’ектаў бесперапынна адсочваліся вайсковымі радыёлакацыйнымі сістэмамі, — гаворыцца ў паведамленні. — У мэтах гарантавання бяспекі над Падляскім ваяводствам для грамадзянскай авіяцыі былі ўведзены часовыя абмежаванні на выкарыстанне часткі паветранай прасторы. Гэтыя дзеянні мелі прэвентыўны характар і ажыццяўляліся ў адпаведнасці з дзейнымі працэдурамі”.
“Пагрозы бяспецы паветранай прасторы Рэспублікі Польшча зафіксавана не было. Гэтая падзея з’яўляецца чарговай у серыі інцыдэнтаў гібрыднага характару, якія назіраюцца ва ўсходняй частцы Польшчы. Аператыўнае камандаванне родаў УС знаходзіцца ў сталым кантакце з адпаведнымі ўстановамі і службамі, ажыццяўляючы жывы абмен інфармацыяй і перадаючы даныя, якія тычацца зафіксаваных аб’ектаў. Сітуацыя ўвесь час маніторыцца, а УС Рэспублікі Польшча застаюцца ў гатоўнасці да выканання задач, звязаных з абаронай польскай паветранай прасторы”, — адзначыла структура.
Папярэдні раз, паводле інфармацыі Аператыўнага камандавання родаў УС, паветраная прастора Польшчы была парушаная з боку Беларусі “ў сераду, 28 студзеня 2026 года, у начны час”.
На мінулым тыдні стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, запатрабаваўшы тлумачэнняў наконт прылёту ў краіну 150 паветраных шароў у ноч на 17 студзеня.
“Беларускі бок атрымаў вельмі выразны сігнал пра тое, што мы не ўхваляем падобныя дзеянні”, — цытавалі СМІ прэс-сакратара МЗС Мацея Вевіёра.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



