Вайскоцы 6-й мехбрыгады маюць адпрацаваць процідзеянне дыверсантам і беспілотнікам

3 лютага, Позірк. Распараджэнне прывесці ў гатоўнасць да выканання задач шэраг вайсковых часцей і падраздзяленняў 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (дыслакаваная ў Гродне, адносіцца да Заходняга аператыўнага камандавання) уручыў 3 лютага камандзіру гэтага злучэння міністр абароны Віктар Хрэнін.
З інфармацыі ваеннага ведамства вынікае, што гэта зроблена ў рамках комплекснай праверкі.
“Вайскоўцы маюць у кароткія тэрміны падрыхтаваць узбраенне, вайсковую і спецыяльную тэхніку да выхаду ў новыя раёны, дзе з асабовым складам будуць праведзеныя заняткі па баявой падрыхтоўцы, — гаворыцца ў паведамленні. — Асаблівая ўвага ў ходзе праверкі будзе нададзеная пытанням кіравання, падрыхтоўкі і здзяйснення маршаў, адпрацоўкі задач аховы і маскавання, процідзеянню дыверсійна-выведніцкім групам праціўніка і беспілотнай авіяцыі ва ўмовах актыўнага выкарыстання сродкаў радыёэлектроннай барацьбы”.
Напярэдадні Мінабароны паведаміла, што ў рамках “нарошчвання мерапрыемстваў комплекснай праверкі баявой гатоўнасці” Узброеных сіл прыведзеная ў “гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні” адна з вайсковых часцей Заходняга аператыўнага камандавання. Што гэта за часць, не ўдакладнялася.
Пра пачатак “планавай” комплекснай праверкі боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў Хрэнін абвясціў 26 студзеня. Яна была абвешчаная паралельна з раптоўнай праверкай боегатоўнасці арміі, якая распачалася 16 студзеня на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі — у абход Мінабароны.
Улады ў Мінску практычна няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам (акрамя ЗША пасля прыходу да ўлады прэзідэнта Дональда Трампа) і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе сутачная колькасць спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваПрадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіла аб высокім працэнце выяўляльнасці рака на ранніх стадыях пры дыспансерызацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


