У Салігорскім раёне рабочы загінуў пры рамонце пагрузчыка

10 лютага, Позірк. 41-гадовы рабочы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Салігорскага раёна (Мінская вобласць) загінуў 9 лютага пры рамонце тэхнікі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына дапамагаў калегу, які мяняў гідраўлічны шланг пагрузчыка “Амкадор”.
“Пасля адлучэння прылады адбылася разгерметызацыя гідраўлічнай сістэмы, што выклікала некантраляваны рух механізмаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Коўш сарваўся з падпоркі, і мужчына апынуўся заціснутым паміж стралой і мостам пагрузчыка. Ад атрыманых траўмаў ён памёр да прыезду медыкаў”.
Адзначаецца, што следчы разам са спецыялістамі абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз і Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы агледзеў месца здарэння, апытаў відавочцаў. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, вынятая дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі.
У сітуацыі разбіраецца Салігорскі раённы аддзел СК.
У Мінскай вобласці колькасць загінулых на вытворчасці ў 2025 годзе павялічылася больш як на 30%

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
