У спіс “экстрэмістаў” дададзена яшчэ 37 чалавек

13 лютага, Позірк. У спіс “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 13 лютага дададзена яшчэ 37 чалавек. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.298 пазіцый.
У спіс унесены асуджаныя паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса і тыя, хто адбывае пакаранне, палітвязні Алена Змушка (3 гады пазбаўлення волі), Рычард Логвінаў (тэрмін невядомы), а таксама Карына Бардухай; асуджаныя паводле ч. 3 арт. 3611 на 2,5 года пазбаўлення волі палітвязні са Смаргоні (Гродзенская вобласць) Марэт Валюк, Вольга Міраненка, Святлана Кашкель, Рыта Навумава, Уладзімір Казлоўскі, Наталля Пупкевіч.
Таксама ў спіс уключаны асуджаныя паводле арт. 341, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 13, ч. 4 арт. 295, ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 289, якіх абвінавачвалі ў стварэнні анархісцкай ячэйкі “Чорныя салаўі” і супрацоўніцтве з украінскімі спецслужбамі: Сяргей Жыгалёў (12 гадоў пазбаўлення волі), Трафім Барысаў (12 гадоў), Аляксандра Пуліновіч (10 гадоў і 3 месяцы), Дзмітрый Захарошка (10,5 года). Усе яны прызнаныя палітвязнямі.
У спіс унесена грамадзянка Украіны, былая палітвязняволеная Марыя Місюк, асуджаная паводле справы “Чорных салаўёў” паводле арт. 341, ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 289. Дзяўчына была вызваленая ў лістападзе 2025 года.
Да “экстрэмістаў” таксама аднесены тыя, хто адбывае пакаранне: Сяргей Пахомаў (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369, ч. 1, 2 арт. 3614 КК), Дзмітрый Данільчык (ч. 1 арт. 130, ч. 1, 2 арт. 3614, ч. 1, 2 арт. 367, ч. 1, 2 арт. 368, арт. 369, арт. 370) і Аляксей Нядвецкі (ч. 1 арт. 368, арт. 369, ч. 1 арт. 3614).
З пазнакай “судзімасць не пагашаная” (як правіла, азначае, што прысуд не звязаны з пазбаўленнем волі) унесены асуджаныя паводле арт. 3614 КК Юрый Качаноўскі, Мірон Свідуновіч, Ганна Макарава, Дзмітрый Бузюк, Яўген Мандрык, Яўген Давыдоўскі, Яўген Гомельскі, Аляксей Кераль, Карына Куцко, Мікалай Дамаронак, Сяргей Рымашэўскі, Мікалай Лаханскі, Мікіта Беражкоў, Любоў Валюк, Віталь Казьмірук, Андрэй Пацкевіч, Арцём Савіцкі, Аляксандр Хлебус.
Беларускі рэжым рэгулярна папаўняе спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, “экстрэмісцкіх фармаванняў” і інфармацыйнай прадукцыі, закладваючы “аснову для працягу дзяржаўнага тэрору і рэпрэсій”, адзначалася ў студзеньскім дакладзе праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
арт. 289 — акт тэрарызму;
арт. 295 — незаконныя выраб, набыццё, перадача ва ўласнасць, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброі;
арт. 341 — апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 370 — здзек з дзяржаўных сімвалаў.

- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаВыпускнікі ўпершыню будуць здаваць гісторыю на падставе падручніка, які эксперты назвалі ідэалагізаванымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


