Лукашэнка заявіў, што Еўропу “рвуць на часткі”, і гэта выгадна ЗША
16 лютага, Позірк. Аб’яднаную Еўропу “рвуць на часткі — разбіць, прыбраць, каб ні еўра, ні эканомікі, нічога не было”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 лютага на сустрэчы ў Мінску з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым.
Адпаведнае відэа апублікаваў неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі.
“Каму ад гэтага першая “шкода”? — сказаў ён, суправадзіўшы словы жэстам, які паказвае двукоссі. — Амерыканцам. І гэта ж не першы год, гэта ўвесь час, не [прэзідэнт ЗША Дональд] Трамп ініцыятарам гэтага быў”.
На думку прамоўцы, такія дзеянні Вашынгтона звязаныя з тым, што ЗША лічаць ЕС за “салідным канкурэнтам”.
“Адзінае, з кім яны маглі мець зносіны, сябраваць і размаўляць <…> — Расія”, у якой, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, ёсць “рэсурсы”, а ў ЕС — “высокія тэхналогіі”. “І гэта была б самая магутная арганізацыя, еўразійская”, — дадаў ён.
“Цяпер адумаўся [прэзідэнт Францыі Эманюэль] Макрон ці яшчэ хтосьці на заходзе сваёй кар’еры: будзем усталёўваць з Расіяй кантакты, будзем размаўляць. Дык ад гэтага ніхто не адмаўляўся. Я быў у эпіцэнтры гэтага. Некаторыя пытанні прама праз мяне вырашаліся. Французы сюды прыязджалі, я перадаваў ім меседж не толькі ад сябе, але і ад [прэзідэнта Расіі Уладзіміра] Пуціна: Давайце! Не трэба”, — сказаў Лукашэнка.
“Не. Вось Трамп паспрабаваў нас вось да міру пасунуць ва Украіне, а ім (ЕС. — “Позірк”.) не трэба гэта”, — панаракаў ён.
Лукашэнка зноў раскрытыкаваў ААН. Ён заявіў, што пастаянных членаў Савета бяспекі ААН (Велікабрытанія, Кітай, Расія, Францыя, ЗША) “ні ў якім разе нельга пазбаўляць права вета пры той сітуацыі, якая сёння складваецца”.
“Так што мая пазіцыя такая, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацый — гэта нікчэмная арганізацыя. Ніякіх пытанняў не вырашае і не вырашыць, але іншай няма”, — адзначыў палітык.
“А вось з АБСЕ можна было б і пачаць, тым больш своечасова. У Еўропе турбулентнасць такая, што трэба уціхамірыць гэты рэгіён”, — сказаў Лукашэнка, падкрэсліўшы, што Беларусь “гэта хвалюе”, таму Мінск пагадзіўся далучыцца да “Савета міру”, які стварае Трамп.
Найбліжэйшым часам у Еўрасаюзе будзе прыняты чарговы пакет санкцый у дачыненні да Расіі, які будзе прымеркаваны да чацвёртай гадавіны пачатку агрэсіі ва Украіне. З вялікай верагоднасцю санкцыі закрануць і Беларусь.
Тэрмін асноўнага пакета санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі заканчваецца 28 лютага. Да наступлення гэтай даты ён, па ўсёй верагоднасці, будзе прадоўжаны на чарговы год.
5–6 лютага па запрашэнні беларускага боку Мінск наведваў дырэктар дэпартамента кантынентальнай Еўропы галоўнага дэпартамента па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі МЗС Францыі Брыс Ракфёй.
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца адрамантаваць 25 тыс. км дарог — Мінтранс (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



