Мінск 23:48

Прэс-служба Крамля паведаміла пра другую за паўтара тыдня тэлефонную размову Пуціна з Лукашэнкам

19 лютага, Позірк. Аб тэлефоннай размове прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміла 19 лютага прэс-служба Крамля.

Адзначаецца, што суразмоўцы “абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі маючага адбыцца на наступным тыдні ў Маскве пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы (СД) Расіі і Беларусі“.

Прэс-служба Лукашэнкі пра размову пакуль не паведамляла.

Парадак дня запланаванага на 26 лютага ў Маскве пасяджэння ВДС СД быў апублікаваны 17 лютага.

У яго ўключаныя, у прыватнасці, пытанні “ўзаемнай падтрымкі і супрацоўніцтва ў галіне міжнароднага правасуддзя“.

Таксама на пасяджэнні плануецца абмеркаваць напрамкі рэалізацыі дагавора аб стварэнні СД, пытанні прыгараднага пасажырскага чыгуначнага спалучэння паміж прыгранічнымі тэрыторыямі, стварэнне Камітэта па стандартызацыі і якасці СД, прысуджэнне прэмій СД у галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады.

Асобнымі пунктамі парадку дня з’яўляюцца абмеркаванне пытанняў да пасяджэнняў ВДС на 2026 год і выканання рашэнняў гэтага органа.

Папярэдняя тэлефонная размова Пуціна і Лукашэнкі, пра якую паведамлялася па афіцыйных каналах, адбылася 8 лютага.

16 лютага Лукашэнка заявіў, што ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расеі “куча праблем“, якія бакі павінны абмеркаваць на бліжэйшым ВДС.

Падзяліцца: