Ціханоўская сустрэлася ў Лондане з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Стармерам (дапоўнена)

2 чэрвеня, Позірк. Прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла 2 чэрвеня пра яе сустрэчу з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.
Месцам сустрэчы стала афіцыйная рэзідэнцыя Стармера ў Лондане на вуліцы Даўнінг-стрыт.
З беларускага боку, мяркуючы па раней апублікаваным фота, у сустрэчы прыняў удзел дарадца Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.
Адзначаецца, што палітыкі абмеркавалі падтрымку дэмакратычнай Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі, неабходнасць дапамогі незалежным медыя і грамадзянскай супольнасці, а таксама “прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы, уключаючы вываз украінскіх дзяцей”.
Асаблівая ўвага была нададзеная “сінхранізацыі санкцыйнай палітыкі Лондана і ЕС”, а таксама “ролі Беларусі ў еўрапейскай бяспецы і залежнасці Мінска ад Расіі”.
Акрамя таго, Ціханоўская заклікала Вялікабрытанію разгледзець магчымасць далучэння да Міжнароднага гуманітарнага фонду і “падымаць беларускае пытанне на пляцоўках G7 і G20”, дзе Лондан прыме старшынства ў 2027 годзе.
Асобна Ціханоўская адзначыла два раўнды стратэгічных кансультацый, якія прайшлі паміж Вялікабрытаніяй і беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў 2025 і 2026 гадах, запрашэнне Беларусі да ўдзелу ў саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў 2024 годзе, а таксама падтрымку беларускіх праваабарончых і грамадзянскіх ініцыятыў.
Звяртаецца ўвага, што ў 2024 годзе Вялікабрытанія абвясціла аб выдзяленні 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў на падтрымку беларускіх праваабарончых і грамадзянскіх ініцыятыў.
Ціханоўская на сустрэчы са Стармерам высока ацаніла ролю брытанскага прэм’ера ў стварэнні “Кааліцыі ахвотных” для дапамогі Украіне, падкрэсліўшы, што беларускае грамадства “застаецца праеўрапейскім і антываенным”, а будучыня Беларусі і бяспека Украіны “непарыўна звязаныя”.
“Я ўдзячная прэм’ер-міністру Кіру Стармеру і Вялікабрытаніі за прынцыповую пазіцыю па Беларусі. Для нас вельмі важна, што Лондан працягвае падтрымліваць беларускае грамадства і не прызнае легітымнасць рэжыму Лукашэнкі. Падтрымка дэмакратычнай Беларусі — гэта ўклад у бяспеку ўсёй Еўропы. Беларусь не павінна заставацца ў цені Расіі ці быць разменнай манетай у міжнародных перамовах. Беларусы хочуць жыць у свабоднай, незалежнай і еўрапейскай краіне. Сёння нам важна, каб партнёры працягвалі падтрымліваць палітвязняў, незалежныя медыя, грамадзянскую супольнасць і ўсіх, хто захоўвае сувязь Беларусі з Еўропай”, — заявіла Ціханоўская па выніках сустрэчы.
Ціханоўская ўпершыню сустрэлася са Стармерам у сакавіку 2023 года, калі яго Лейбарысцкая партыя знаходзілася ў апазіцыі. Тады абмяркоўваліся пытанні санкцый, прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, дапамогі дэмакратычнаму руху.
У ліпені 2024 года Ціханоўская правяла перамовы са Стармерам ужо як з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі. “Абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, праблему палітвязняў, фармалізацыю стасункаў паміж Вялікабрытаніяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, падтрымку незалежных СМІ, сумесныя дзеянні на міжнароднай арэне, пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Вялікабрытаніі“, — паведаміў тады “Позірку“ галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка.
Стармер: Вызваленне Ціханоўскага — момант надзеі

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 траўня — 2 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 2,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства


