Бяляцкі абмеркаваў з прэзідэнтам Чэхіі дапамогу беларускім палітвязням

16 сакавіка, Позірк. Пра сустрэчу праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага з чэшскім прэзідэнтам Пятром Павелам паведамляе прадстаўніцтва дэмакратычных сіл у Чэхіі.
Сустрэча прайшла 16 сакавіка ў Пражскім Градзе — афіцыйнай рэзідэнцыі Павела ў сталіцы Чэхіі.
Адзначаецца, што Бяляцкі падкрэсліў “ключавую важнасць працягу міжнароднай падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі”, а таксама “ролю санкцый як найважнейшага інструмента ціску на рэжым Лукашэнкі”.
Таксама праваабаронца заявіў пра неабходнасць падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і “ўсіх, хто нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі працягвае імкнуцца да вольнай будучыні сваёй краіны”.
Паведамляецца, што адной з галоўных тэм сустрэчы стала дапамога беларускім палітвязням.
“Алесь Бяляцкі таксама выразна пазначыў ролю Беларусі ў кантэксце вайны Расіі супраць Украіны, нагадаўшы, што беларусы не падтрымліваюць гэтую расійскую вайну, і мільёны людзей, якія выйшлі на дэманстрацыі супраць дыктатуры ў 2020 годзе, усё яшчэ жывуць у краіне. Хаця многія з іх сёння захоўваюць маўчанне пад ціскам страху, іх імкненне да свабоды і еўрапейскіх каштоўнасцяў застаецца нязменным”, — гаворыцца ў паведамленні.
Праваабаронца падкрэсліў, што “Беларусь — гэта не Расія”, бо “беларускі народ мае сваю ўласную гісторыю і каштоўнасці і відавочна належыць да еўрапейскай культурнай і палітычнай прасторы”.
Алесь Бяляцкі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары“ Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя беларускімі ўладамі 14 ліпеня 2021 года. 3 сакавіка 2023 года ў рамках палітычна матываванай справы аб “кантрабандзе грошай“ і “фінансаванні парушэння грамадскага парадку“ яны былі прыгавораныя да 10, 9 і 7 гадоў зняволення адпаведна.
7 кастрычніка 2022 года Нобелеўскі камітэт узнагародзіў прэміяй міру праваабаронцаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Узнагароду атрымалі Бяляцкі, які на той момант знаходзіўся ў зняволенні, украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод і расійскі праваабарончы цэнтр “Мемарыял“.
Бяляцкі і Лабковіч былі вызваленыя 13 снежня 2025 года, Лабковіч адпраўлены ва Украіну (адтуль выехаў у ЕС), Бяляцкі — вывезены наўпрост у Літву.

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


