Мінск 18:28

72-гадовая жанчына загінула ў ДТЗ пад Стоўбцамі

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

5 ліпеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Стаўбцоўскім раёне паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

5 ліпеня каля 12:04 на 8-м кіламетры аўтамабільнай дарогі Р-64 Стоўбцы — Мір 35-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Сітраен” “не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку, пасля чаго з’ехаў у кювет і перакуліўся”, адзначае ДАІ.

У выніку ДТЗ 72-гадовая пасажыр ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулая не была прышпіленая рамянём бяспекі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Раней паведамлялася пра гібель 21-гадовага кіроўцы ў аўтааварыі ў Полацкім раёне.

Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: