Інтэрнаты гарэлі ў Мінску і Бешанковіцкім раёне
4 ліпеня, Позірк. Пра два выпадкі пажараў у інтэрнатах 4 ліпеня паведамляюць дзяржСМІ са спасылкай на МНС.
Паведамленне аб узгаранні ў інтэрнаце па вул. Броўкі паступіла днём. У адным з пакояў на другім паверсе гарэлі пасцельныя прыналежнасці.
Было эвакуіравана 15 чалавек. Ніхто не пацярпеў.
Загаранне ліквідавана. На месцы інцыдэнту працавала сем адзінак тэхнікі МНС, прычына здарэння высвятляецца.
Таксама днём паступіла паведамленне аб узгаранні ў інтэрнаце па вул. Каранеўскага ў аг. Ула (Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць). На момант прыбыцця падраздзяленняў ратавальнікаў з акна пакоя на другім паверсе пяціпавярховага будынка ішоў дым.
Жыхары пакінулі памяшканні самастойна. Пацярпелых няма.
На месцы пажару працавалі чатыры адзінкі тэхнікі МНС. Абставіны здарэння высвятляюцца.
Паводле звестак МНС, за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін раніцы 3 ліпеня да 6 гадзін 4-га) у Беларусі адбылося 19 пажараў. Загінулі два чалавекі (у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці і Сенненскім Віцебскай), адзін выратаваны і адзін траўмаваны.
З пачатку года ў краіне зафіксаваны 3.961 пажар (11,7% да аналагічнага перыяду 2025-га). На іх загінула 320 чалавек (10,6%).
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка



