Лукашэнка вызваліў ад пасады міністра прыроды праз тыдзень пасля яго затрымання

19 сакавіка, Позірк. Аб вызваленні Сяргея Масляка ад пасады міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя “ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе“, паведаміла 19 сакавіка прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
12 сакавіка на нарадзе аб мерах “па выключэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва“ Лукашэнка заявіў, што Масляк знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачанні ў хабарніцтве.
“Яго ўзялі з доказамі злачынства. Я вас папярэджваў, што мы ж там не хапаем на вуліцы каго папала. Швед (старшыня Вярхоўнага суда, раней генеральны пракурор Андрэй Швед. — “Позірк“.), а цяпер — Дзмітрый Юр’евіч (генеральны пракурор, былы старшыня Следчага камітэта. — “Позірк“.) гэта жорстка кантралююць. Калі трэба — дакладуць”, — сказаў тады Лукашэнка.
Масляк кіраваў камісіяй па супрацьдзеянні карупцыі ў сістэме Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якую ўзначаліў 22 красавіка 2024 года. Апошняя навіна аб яго дзейнасці на пасадзе міністра з’явілася сёлета 2 сакавіка.
Чыноўнік нарадзіўся ў 1980 годзе. З 2013-га па 2015 гады працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна Мінска, з 2015-га па 2019-ы — старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з 2019-га па 2024-ы — кіраўніком адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


