Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе — Кучынскі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 26 сакавіка 2026 года ў 10:45
25 сакавіка, Позірк. Візіт беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца “ў хуткім часе”, заявіў “Позірку” яе дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.
На пытанне, чаму пакуль не адбыўся візіт, які, як шырока меркавалася, меўся прыпасці на Дзень Волі (25 сакавіка), суразмоўца адзначыў, што “не было нейкай зафіксаванай даты”.
“Ідзе працэс вызначэння календароў мерапрыемстваў, дат візіту. Плюс гэта Украіна, мы мусім паведаміць [пра візіт], калі будзе бяспечна. Гэты візіт адбудзецца ў хуткім часе. Гэта не быў перанос візіту — ідзе абмеркаванне дат і фармату”, — сказаў ён.
Кажучы пра тое, якая частка парадку дня будучага візіту ўжо ўзгодненая, Кучынскі адказаў, што яшчэ “падчас білатэральнай сустрэчы з прэзідэнтам [Украіны Уладзімірам] Зяленскім” сёлета ў студзені ў Вільнюсе абмяркоўваўся “адзін з вельмі важных элементаў — прызначэнне спецыяльнага пасланніка па працы з дэмакратычнай Беларуссю, беларускімі дэмсіламі”.
“Я думаю, што гэта будзе адным з найбольш важных элементаў, — заявіў дарадца палітыка. — Каб быў чалавек, прафесіянал, які будзе працаваць з беларускімі дэмсіламі, а таксама іншымі нашымі замежнымі партнёрамі. Бо такія спецпрадсаўнікі ўжо ёсць амаль у 20 краінах”.
“Зараз мы размаўляем з нашымі партнёрамі, працуе наша місія [ва Украіне] і яе кіраўніца Святлана Шаціліна, збіраем максімальна інфармацыю ад беларусаў ва Украіне. Галоўнае пытанне, з якім мы рыхтуемся да гэтага візіту, збіраемся прыехаць у Кіеў, — як мы можам больш дапамагчы Украіне. Таму што ад Украіны ў тым ліку залежыць і будучыня Беларусі, і будучыня Літвы, Польшы, усяго рэгіёна. Таму вельмі вялікая задача, безумоўна, як мага больш дапамагаць Украіне. На кожнай міжнароднай сустрэчы Святлана Ціханоўская падкрэслівае важнасць максімальнай падтрымкі Украіны”, — падкрэсліў суразмоўца.
У інтэрв’ю “Еўрапейскай праўдзе”, апублікаваным увечары 20 сакавіка, Ціханоўская выказала спадзеў на тое, што ў яе атрымаецца сустрэць ва Украіне Дзень Волі — народнае нацыянальнае свята беларусаў, якое рэжым не вітае”. Раней яна меркавала, што візіт можа адбыцца напрыканцы лютага — на пачатку сакавіка.
У згаданым інтэрв’ю дэмлідар паведаміла, што яе сустрэча з Зяленскім 25 студзеня ў Вільнюсе “была хвілін на 20–25”: “Я выказала падтрымку Украіне, распавяла, як беларусы ўкладаюцца ў гэтую барацьбу, і, вядома, падзякавала прэзідэнту і ўкраінскаму народу за мужнасць”. “Гэта была наша першая сустрэча, знаёмства, і яе галоўны вынік — тое, што калі я сказала, што хацела б прыехаць ва Украіну, Уладзімір Зяленскі ў адказ сказаў: “Вядома, прыязджайце”, — адзначыла яна.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



