Рада БНР узнагародзіла медалямі больш за 20 асобаў, у тым ліку беларускіх добраахвотнікаў ва УСУ
26 сакавіка, Позірк. Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла ў Дзень Волі 25 сакавіка падпісала дэкрэты аб ўзнагароджанні медалямі.
Медалямі Ордэна Пагоні уганараваныя галоўны рэдактар еўрапейскага беларускага выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева і старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
“Ва ўмовах, калі ціск на нацыянальную культуру, на беларускую мову набыў татальны характар, калі дзясяткі людзей слова за кратамі, вольны кнігадрук і адстойванне права на свабоду выказванняў робяцца аднымі з умоваў выжывання беларусаў як этнасу”, — адзначыла Рада БНР.
Медалём Ордэна Пагоні таксама ўганараваны публіцыст Віталь Цыганкоў, які “стаяў ля вытокаў беларускай незалежнай журналістыкі і чые публікацыі былі прыкметнай з’явай яшчэ ў гады змагання за аднаўленне Незалежнасці ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя”.
Асобным дэкрэтам старшыні Рады БНР медалямі “За баявыя заслугі” першай і другой ступені ўзнагароджаныя 19 беларускіх добраахвотнікаў у складзе Узброеных сіл Украіны. Гэтым адзначаны «іх асабісты гераізм у змаганні з расійскім агрэсарам, збройная абарона ад якога Украіны служыць таксама справе беларускіх нацыянальных інтарэсаў і здабыцця незалежнай ды вольнай будучыні для Беларусі”.
24 сакавіка праваабаронцу і нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму быў уручаны Ордэн Пагоні — найвышэйшая ўзнагарода Рады БНР. Ён быў узнагароджаны ім у 2024 годзе, калі знаходзіўся за кратамі — “за выбітныя заслугі маральна-грамадскага лідарства нацыянальнага маштабу на абароне грамадзянскіх і нацыянальна-культурных правоў і законнасці Беларусі ў варунках асабістае небяспекі”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



