Губернатар амерыканскага штата Паўночная Караліна ўпершыню абвесціў 25 сакавіка Днём Волі Беларусі

26 сакавіка, Позірк. Дзень Волі ўшаноўвае дэмакратычную спадчыну першай незалежнай беларускай дзяржавы ў 1918 годзе, заявіў губернатар штата Паўночнай Караліна ў ЗША Джош Стайн у адмысловай заяве, якую даслаў “Позірку” актывіст беларускай дыяспары.
“Дзень Волі Беларусі адзначае нязломны дух, культуру і гісторыю беларускага народа пасля 150 гадоў расійскай акупацыі. Дзень Волі Беларусі дае магчымасць ушанаваць мужнасць і стойкасць беларускай нацыі, адначасова натхняючы ўсіх жыхароў Паўночнай Караліны цаніць каштоўнасці свабоды, культурнага гонару і грамадзянскага ўдзелу”, — падкрэсліў губернатар.
Ён заклікаў усіх жыхароў Паўночнай Караліны далучыцца да яго “ў прызнанні Дня Волі Беларусі”.
“Няхай мы скарыстаем гэтую магчымасць, каб самаадукоўвацца і ўшаноўваць тых, хто змагаецца за дэмакратыю”, — заявіў Стайн.
Да Дня Волі прадстаўніцы вашынгтонскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) Алеся Кіпель і Ірына Красоўская ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі да помніка ахвярам камунізму ў Вашынгтоне.
21 сакавіка пасля звароту аддзела мэр сталіцы ЗША Мюрыэл Баўзэр абвясціла 25 сакавіка Днём Волі Беларусі — пяты год запар, паведаміў “Позірку“ іншы актывіст дыяспары.
Як адзначана ў пракламацыі, мэр Вашынгтона прыняла такое рашэнне з улікам таго, што Дзень Волі “ўшаноўвае гістарычную дэкларацыю незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 года”, “адзначае і захоўвае багатую гісторыю, мову і культурную спадчыну беларусаў у акрузе Калумбія і сярод беларускай дыяспары”, а таксама таго, што “яркія беларускія традыцыі і звычаі ўзбагачаюць жыццё горада і разнастайнасць супольнасці, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнага ладу Вашынгтона, акругі Калумбія”.
Суразмоўца “Позірку” адзначыў, што традыцыю святкавання Дня Волі ў ЗША распачалі напрыканцы 1940-х гадоў беларускія эмігранты паваеннай хвалі.
Паводле яго звестак, сёлета 25 сакавіка абвясцілі Днём Волі Беларусі таксама ўлады Філадэльфіі (штат Пенсільванія). На будынку мэрыі ў гэты дзень вывешаны беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



