Трамп чакае сустрэчы з Лукашэнкам на наступным пасяджэнні Савета міру

30 сакавіка, Позірк. Пра чаканне сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам на наступным пасяджэнні Савета міру заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп.
Амерыканскі палітык нагадаў у сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial, што пасля перагавораў яго спецпасланніка па Беларусі Джона Коўла з “глыбокапаважаным прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам” атрымалася дамагчыся вызвалення яшчэ 250 палітычных зняволеных.
Гэта давяло агульную колькасць вязняў, “вялікадушна вызваленых прэзідэнтам Лукашэнкам з мінулага траўня, да ўзроўню, які значна перавышае 500 чалавек”. Трамп выказаў за гэта “шчырую падзяку”.
Па выніках сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Лукашэнка памілаваў 250 зняволеных, з якіх 235 было дазволена застацца на радзіме, а 15 вывезена ў Літву (трое пасля накіраваліся ў Польшчу).
У адказ адміністрацыя Трампа паабяцала зняць яшчэ частку санкцый — з “Белінвестбанка”, Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, “Беларуськалія” і Беларускай калійнай кампаніі (БКК).
26 сакавіка ЗША афіцыйна знялі абмежаванні з “Беларуськалія” і БКК. Акрамя таго, знятыя санкцыі з украінскага “Аграросквіту” (Кіеў) — даччынага прадпрыемства БКК.
Пасля Коўл заявіў, што на перамовах 19 сакавіка ў Менску сярод іншага абмяркоўвалася магчымая паездка Лукашэнкі ў ЗША.
20 сакавіка, распавядаючы прапагандыстам свайго пула пра перагаворы з амерыканцамі, Лукашэнка казаў пра вялікую здзелку з ЗША: “Мы гатовыя, Дональд прапануе вялікую здзелку і сустрэцца. Аж да таго, што ў яго дома, у Фларыдзе, і дамовіцца”.
15 студзеня Трамп абвясціў пра фармаванне Савета міру, які будзе кіраваць аднаўленнем сектара Газа. Стварэнне гэтай структуры ўваходзіць у мірны план амерыканскага лідара для Газы нараўне з размяшчэннем міжнародных сіл.
Лукашэнка атрымаў запрашэнне ўступіць у Савет міру і падпісаў дакумент пра далучэнне Беларусі да яго 20 студзеня.
Устаноўчае пасяджэнне Савета міру адбылося 22 студзеня 2026 года ў Давосе, інаўгурацыйнае — 19 лютага ў Вашынгтоне. Інфармацыі пра дату наступнай сустрэчы няма.
Лукашэнка на інаўгурацыйнае пасяджэнне арганізацыі не з’явіўся. Яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант патлумачыла гэта тым, што беларускі бок нібыта позна атрымаў запрашэнне. На сустрэчу быў дэлегаваны міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў (чыноўнік на яе не трапіў — дэлегацыя не змагла атрымаць візы).
16 лютага Лукашэнка выклаў іншую версію. “Я што, мусіў у сувязі з гэтымі санкцыямі праз Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку ляцець у Вашынгтон?” — задаўся ён пытаннем на сустрэчы ў Мінску з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы (СД) Сяргеем Глазьевым.
“Калі вы хацелі мяне там бачыць, вырашыце пытанне, каб я мог спакойна прыляцець і паляцець адтуль. Яшчэ пытанне паднімаюць бяспекі. Ах, Лукашэнка пабаяўся, там пытанне бяспекі. Слухайце, гэта не да Лукашэнкі пытанне. Я ніколі не баяўся нікога і баяцца не збіраюся. Гэта поўнае глупства. Вось Лукашэнка там нехта схопіць і дадому не выпусціць. Ну тупасць поўная. Я нават не ўяўляю, каб магло такое здарыцца з любым іншым прэзідэнтам ці са мной”, — сказаў ён.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка

