У 40-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС Латушка заклікаў “знесці арганізаваную злачынную групоўку на чале з Лукашэнкам”

26 красавіка, Позірк. “Чарнобыльская катастрофа — прыклад таго, калі хлусня вядзе да злачынстваў, калі злачынствы палітыкаў, псеўдакіраўнікоў перакрываюцца хлуснёй і маштаб такіх злачынстваў тады пашыраецца”, — заявіў у каментары “Позірку” намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на акцыі “Чарнобыльскі шлях-2026” у Варшаве 26 красавіка.
“На жаль, тады менавіта кіраўніцтва БССР, Савецкага Саюза хлусіла пра злачынствы, не давала праўдзівую інфармацыю. Пацярпелі мільёны людзей. Тыя, хто загінуў у выніку хвароб, хто быў паранены, хто пазней лекаваўся на працягу дзесяцігоддзяў. Мільёны страцілі сваё жыллё, страцілі тое, што назапасілі цэлыя пакаленні”, — адзначыў Латушка.
Ён нагадаў, што чарнобыльская катастрофа была самай маштабнай тэхнагеннай катастрофай у ХХ стагоддзі. “А сёння ў нашай краіне здзяйсняюцца самыя маштабныя злачынствы супраць чалавечнасці ў Еўропе ў ХХІ стагоддзі. Мы павінны казаць праўду, раскрываць гэтыя злачынствы, мы павінны знесці гэтую арганізаваную злачынную групоўку на чале з Лукашэнкам, якая не спыняецца ў сваіх злачынствах”, — заклікаў палітык.
Латушка таксама адзначыў, што яго родны дзядзька быў ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. “Ён выязджаў [туды] з 1986 года, каб праектаваць ачышчальныя збудаванні. Праз чатыры гады ён памёр ад лейкеміі ў 36 гадоў. Я ніколі не забудуся на гэты дзень. І мы да гэтай пары ў нашай сям’і з вялікім гонарам узгадваем дзядзьку Вячаслава”, — распавёў суразмоўца.
Акцыя “Чарнобыльскі шлях-2026” з нагоды 40-й гадавіны аварыі на ЧАЭС была арганізаваная ля помніка Мікалаю Каперніку ў цэнтры Варшавы. У ёй узяло ўдзел каля 100 чалавек. Пасля мітынгу адбылося шэсце да помніка Марыі Складоўскай-Кюры, першаадкрывальніцы радыеактыўнасці.
Мерапрыемствы рознага фармату 26 красавіка адбываюцца ў розных краінах свету. З-за пагрозы рэпрэсій яны ізноў не праводзяцца ў самой Беларусі.
Беларускі афіцыёз таксама ўзгадвае дату. Напрыклад, Міністэрства энергетыкі ў гэты дзень вырашыла паведаміць пра аб’ём электраэнергіі, вырабленай Беларускай АЭС.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



