За апошні тыдзень беларускім бязвізам скарысталася 5,4 тыс. еўрапейцаў

4 траўня, Позірк. З 27 красавіка па 4 траўня ў бязвізавым парадку ў Беларусь уехала 5.437 жыхароў еўрапейскіх краін (з 22 па 27 красавіка — 4.423), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За гэты перыяд прыбыло 1.844 грамадзяніны Літвы (1.771), 2.005 грамадзян і неграмадзян Латвіі (1.279), 863 грамадзяніны Польшчы (817), 725 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (548).
З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведаў 1.320.451 жыхар Еўропы. З Латвіі прыбыло 422.665 замежнікаў, Літвы — 685.157, Польшчы — 144.667. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024-га ў Беларусь уехала 67.962 чалавекі.
9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.
Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Андоры, Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗапаволенне інфляцыі ў значнай меры абумоўленае паслабленнем ціску з боку цэн на імпарт — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць сірот і дзяцей без апекі бацькоў павялічылася на 26,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПетыцыю за дазвол прысвойваць замежнікам званне “Герой Украіны” за два дні падпісалі амаль 2 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


