У Беларусі склаліся ўмовы для аднаўлення росту інвестыцый — ЕАБР

4 траўня, Позірк. У Беларусі аднаўляецца інвестыцыйная актыўнасць, адзначаецца ў штотыднёвым маркрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Эксперты звярнулі ўвагу, што зніжэнне інвестыцый у асноўны капітал па выніках першага квартала замарудзілася да 3% (тут і далей у гадавым вымярэнні) пасля спаду на 7,7% у студзені — лютым.
“Гэтаму садзейнічаў рост закупак абсталявання на 1,5% пасля зніжэння на 3,8%. Будаўніча-мантажныя работы пакуль застаюцца ў мінусе (-2,3% пасля -9,5%), аднак спад прыкметна скараціўся. Пашырэнне інвестыцыйнага крэдытавання (+26,9%) і змякчэнне патрабаванняў да яго ствараюць умовы для аднаўлення росту інвестыцый”, — гаворыцца ў аглядзе.
Паводле даных Белстата, у 2025 годзе ў асноўны капітал арганізацый Беларусі было ўкладзена 56 млрд рублёў, 2024-м — 44,4 млрд рублёў, 2023-м — 35,7 млрд, 2022-м — 27,8 млрд.
Летась у асноўны капітал прыватных кампаній укладзена 53,8% (52,8%) агульнага аб’ёму інвестыцый, дзяржаўных прадпрыемстваў — 39,9% (42,1%), замежных — 6,3% (5,1%).
У тэхналагічнай структуры лідарам стала сфера будаўніча-мантажных работ, на якую прыпала 49% (48,4%) інвестыцый. 38,2% (40,4%) укладанняў звязана з катэгорыяй “Машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі”.
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 студзеня склала 66 млрд 38,2 млн рублёў — на 12% больш, чым на пачатак 2025 года (58 млрд 952,8 млн).

- Грамадства
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць сірот і дзяцей без апекі бацькоў павялічылася на 26,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПетыцыю за дазвол прысвойваць замежнікам званне “Герой Украіны” за два дні падпісалі амаль 2 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


