У васьмі раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы, у астатніх 110 уведзеныя абмежаванні

4 траўня, Позірк. У васьмі раёнах Беларусі дзейнічае забарона, якая цалкам выключае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Гродзенскай вобласці забаронена хадзіць у лясы ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім і Свіслацкім раёнах, у Брэсцкай — у Ганцавіцкім, Іванаўскім, Лунінецкім, Пінскім і Столінскім.
У астатніх 110 раёнах краіны дзейнічаюць абмежаванні, якія азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, аднак даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.
Паводле звестак Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 3 траўня да 6:00 4 траўня) супрацоўнікі МНС чатыры разы выязджалі на тушэнне пажараў сухой расліннасці і двойчы — на тушэнне лесу. Паведамляецца, што агнём пашкоджана 75,722 гектара (параўнальна з плошчай 106 футбольных палёў).
Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС звесткі пра пажары ў прыродных экасістэмах не паведамляе.
Лясны пажар з Гродзенскага раёна перакідваўся на тэрыторыю Літвы, мясцовым жыхарам рэкамендавана не пакідаць дамоў

- Грамадства
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць сірот і дзяцей без апекі бацькоў павялічылася на 26,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПетыцыю за дазвол прысвойваць замежнікам званне “Герой Украіны” за два дні падпісалі амаль 2 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства


