Ва Украіну з Беларусі заляцеў паветраны шар, РФ выкарыстоўвае такія сродкі для нанясення ўдараў — спікер ДПСУ Дземчанка

3 траўня, Позірк. Пагроза з боку Беларусі “нікуды не знікае”, бо Мінск працягвае падтрымліваць Маскву ў яе ваеннай агрэсіі, заявіў у эфіры тэлеканала “Ми — Україна” спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка.
Паводле яго слоў, значнай колькасці расійскіх сіл на тэрыторыі Беларусі цяпер “не назіраецца”, разам з тым “Беларусь працягвае падыгрываць РФ”.
2 траўня ва Украіну з тэрыторыі Беларусі заляцела “паветраная цэль”, якая была “ідэнтыфікаваная як паветраны шар”, сказаў Дземчанка.
“Фактычна гэты сродак выкарыстаў рэтранслятар, каб узмацняць сігнал для паветраных сродкаў паражэння, якія РФ выкарыстоўвае супраць Украіны падчас абстрэлаў”, — дадаў прадстаўнік памежнага ведамства.
Ён не выключыў у будучыні правакацый з боку Беларусі. “Не магу цяпер адкрыта раскрываць усяго, але можам чакаць ці можам рыхтавацца да таго, што будуць спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў кірунку нашай мяжы”, — адзначыў спікер ДПСУ.
Аб фіксацыі 1 траўня “даволі спецыфічнай актыўнасці” Беларусі на “ўчастках мяжы” з Украінай паведаміў напярэдадні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
“Уважліва ўсё фіксуем, усё кантралюем і, калі будзе неабходна, мы будзем рэагаваць. Украіна гатовая абараняць сваіх людзей, свой суверэнітэт, і кожны павінен гэта разумець, каго спрабуюць уцягнуць у якую-небудзь агрэсіўную актыўнасць супраць Украіны“, — заявіў Зяленскі.
Што хаваецца за “спецыфічнай актыўнасцю”, ён не патлумачыў.
Сітуацыю коратка пракаментаваў кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка: “Аб беларусі (з маленькай літары ў арыгінале. — “Позірк”.) — усе іх дзеянні ў памежжы фіксуюцца, па стане на цяпер, з таго боку магчымыя хіба што дробныя правакацыі, якія будуць каштаваць даражэй менавіта беларускаму боку. Не больш. Таму лепш іх беларусам не рабіць”.
30 красавіка Украіна ўвяла новыя санкцыі супраць Беларусі. Пакет закрануў 11 юрыдычных і 16 фізічных асоб, у тым ліку Віктара Шэймана (адзіны паплечнік Аляксандра Лукашэнкі з першай каманды, 1994 года, які застаўся сам альбо быў пакінуты пры ім) і старэйшых сыноў Лукашэнкі Віктара і Дзмітрыя.
У лютым 2022 года Лукашэнка надаў расійскім войскам тэрыторыю Беларусі для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну і абсталявання пазіцый для яе абстрэлу. Беларускі ваенна-прамысловы комплекс працуе на войска РФ.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў ля мяжы Беларусі з ЕС у красавіку вырасла ў 4 разы ў параўнанні з сакавіком (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў красавіку, чацвёртае — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы квартал (удакладнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў красавіку знізіўся на 3,7%, з пачатку года — на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна, абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

