Ціханоўская падзякавала Румыніі за захаванне беларускага пытання ў еўрапейскім парадку дня

4 траўня, Позірк. Падзяку за паслядоўную падтрымку беларусаў і захаванне Беларусі ў еўрапейскім парадку дня выказала прэзідэнту Румыніі Нікушору Дану дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас кароткай размовы 4 траўня ў Ерэване на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС).
“Моцныя партнёрствы, падобныя да гэтага, неабходныя для пабудовы больш бяспечнай і згуртаванай Еўропы”, — напісала яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х па выніках сустрэчы.
Прэс-служба Ціханоўскай таксама апублікавала кадры, на якіх яе можна ўбачыць са старшынёй Еўрапейскага савета Антоніу Коштам і кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен; прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам; прэм’ер-міністрам Албаніі Эдзі Рамам, яго польскім калегам Дональдам Тускам і чэшскім — Андрэем Бабішам; генеральным сакратаром НАТО Маркам Рутэ і генсакратаром Савета Еўропы Аленам Берсе.
Адзначаецца, што дэмлідар ужо правяла “дзясяткі кароткіх размоў”.
Раней “Позірк” паведамляў, што з украінскім міністрам замежных спраў Андрэем Сібігам палітык абмеркавала пагрозы з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, “якія ствараюць новыя рызыкі для Украіны і бяспекі Еўропы”.
Ціханоўская ўжо пяты раз прадстаўляе Беларусь на саміце ЕПС. З прэзыдэнтам Румыніі яна таксама сустракалася на мінулым тыдні на палях саміту Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку (Харватыя).
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



