У Лунінецкім раёне агонь знішчыў нежылы дом і пяць гаспадарчых пабудоў

5 траўня, Позірк. Аб ліквідацыі пажару ў аграгарадку Дзятлавічы Лунінецкага раёна (Брэсцкая вобласць) паведаміла 5 траўня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Як адзначаецца, узгаранне адбылося напярэдадні. “На момант прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС высветлілася, што дах нежылога дома, а таксама пяць гаспадарчых пабудоў ахопленыя агнём. Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў”, — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку здарэння агонь знішчыў нежылы дом і пяць гаспадарчых пабудоў. Прычына здарэння высвятляецца.
Роўна месяц таму МНС паведамляла аб ліквідацыі буйнога пажару ў Іўеўскім раёне (Гродзенская вобласць).
Адзначалася, што загарэлася “некалькіх дамоў і гаспадарчых пабудоў у вёсцы Шыльвы”.
“Паводле аператыўнай інфармацыі, агнём знішчаныя пяць нежылых дамоў і шэсць гаспадарчых пабудоў”, — гаварылася ў паведамленні ведамства.
28 сакавіка паведамлялася аб буйным пажары ў Пружанскім раёне (Брэсцкая вобласць). У вёсцы Баяры агонь знішчыў 6 нежылых дамоў і 12 гаспадарчых пабудоў. Людзі не пацярпелі.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа палях ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства


