За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях перакрыта 12 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку 1960-х гадоў

5 траўня, Позірк. За апошнія два дні, 3 і 4 траўня, на беларускіх метэастанцыях перакрыта 12 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку больш чым 60-гадовай даўніны, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.
4 траўня ў Лепелі і Шаркаўшчыне перапісаныя лакальныя максімумы, якія трымаліся з 1963 года (адпаведна 27,4 супраць 24,7 градуса і 27,3 супраць 23,9). У Пружанах ранейшы экстрэмум дня быў зарэгістраваны ў 1966 годзе (26,2; цяпер 27,5).
Найгарачэй было ў Пінску і Лельчыцах — 28,4 градуса. Для Лельчыц гэта гістарычны рэкорд (было 26,1 градуса 4 траўня 1990 года).
5 траўня Белгідрамет прагназуе да 30 градусаў. Абсалютны рэкорд дня — 30,7 у Брагіне (у 2018 годзе).
У наступныя двое сутак сіноптыкі абяцаюць кантраснае надвор’е: 6 траўня — ад 16 градусаў па поўначы да 29 па поўдні, 7 траўня — ад 13 па паўночным захадзе да 28 па паўднёвым усходзе.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


