Найстарэйшаму ветэрану ВАВ у Беларусі 106 гадоў

6 траўня, Позірк. Наймаладзейшаму ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны 92 гады, найстарэйшаму ветэрану 106 гадоў. Гэта жанчына, яна жыве ў Мінску, паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка на прэс-канферэнцыі ў Менску 6 траўня.
Паводле яе слоў, сярэдні ўзрост удзельнікаў вайны 99 гадоў, найбольшая колькасць ветэранаў пражывае ў Мінску і Мінскай вобласці (93 і 49 адпаведна).
Усяго ў Беларусі 574 ветэраны, з іх 269 — удзельнікі і інваліды вайны, 146 працаўнікоў тылу, 156 блакаднікаў Ленінграда і 3 ветэраны, якія працавалі на аб’ектах СПА, будаўніцтве абарончых збудаванняў.
Акрамя таго, у краіне 5.500 чалавек, прызнаных пацярпелымі ад наступстваў вайны, 90% з іх — былыя вязні канцэнтрацыйных лагераў і члены сем’яў загінулых вайскоўцаў.
Сярод ветэранаў або пацярпелых ад наступстваў вайны 250 перасягнулі ўзрост 100 гадоў, гэта 40% усіх доўгажыхароў у краіне, сказала Арцёменка.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



