Экс-міністр абароны Кітая, які наведваў Беларусь, на радзіме прыгавораны да пакарання смерцю
8 траўня, Позірк. Двое былых міністраў абароны Кітая, 72-гадовы Вэй Фэнхэ і 68-гадовы Лі Шанфу, 7 траўня былі прысуджаныя да смяротнага пакарання з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады за хабарніцтва, паведаміла агенцтва “Сіньхуа”.
Лі Шанфу наведваў Мінск у жніўні 2023 года, дзе сустракаўся ў тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам, які заявіў, што бачанне светаўладкавання Мінска і Пекіна “цалкам супадае”.
Неўзабаве пасля вяртання з Беларусі ён перастаў з’яўляцца ў публічнай прасторы. У кастрычніку 2023 года стала вядома, што чыноўнік адхілены ад пасады. У чэрвені 2024 года Камуністычная партыя Кітая аб’явіла аб выключэнні былога военачальніка са сваіх шэрагаў за “дысцыплінарныя і прававыя парушэнні” — Лі Шанфу быў абвінавачаны ў атрыманні хабараў і подкупе іншых асоб.
Смяротнае пакаранне з адтэрміноўкай — гэта ўнікальная кітайская мера пакарання, пры якой смяротны прысуд адкладаецца на два гады, асуджаны ўтрымліваецца ў турме, прызначаюцца прымусовыя працы. Калі за гэты тэрмін фігурант не ўчыняе новых наўмысных злачынстваў, пакаранне смерцю звычайна замяняецца на пажыццёвае або працяглае пазбаўленне волі.
Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, дзе прымяняецца смяротная кара.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



