Мінск 11:37

Да прызнанага “экстрэмісцкім фарміраваннем” аб’яднання “Анархічны чорны крыж” датычныя пяць чалавек — МУС

Фота: МУС

8 траўня, Позірк. Да прызнанага “экстрэмісцкім фарміраваннем” аб’яднання “Анархічны чорны крыж” датычныя пяць чалавек — Валерыя Хоціна, Ігар Багачак, Марына Кастылянчанка, Алена Дубовік і Марына Дубіна, сведчыць абноўлены пералік на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Пра ўключэнне аб’яднання ў спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў” 7 траўня паведаміў тэлеграм-канал, звязаны з ГУБАЗіК МУС.

Адзначалася, што адпаведным статусам “Анархічны чорны крыж“ надзелены “за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб“.

У спісе традыцыйна пералічваліся ўсе маючыя дачыненне да арганізацыі інтэрнэт-рэсурсы. “Экстрэмісцкім” лічыцца таксама “лагатып у выглядзе чорнага крыжа з намаляваным кулаком наверсе, які трымае кавалак калючага дроту ў крузе чорнага колеру з надпісам “Анархічны чорны крыж Беларусь“.

На сайце арганізацыі гаворыцца, што “Анархічны чорны крыж Беларусь (АЧК-Беларусь)“ аказвае падтрымку рэпрэсаваным, арыштаваным і зняволеным анархістам, сацыяльным актывістам, “чые ідэі і дзейнасць не супярэчаць ідэям анархізму“.

Сцвярджаецца, што “група ў бягучым выглядзе была створана ў 2009 годзе і з тых часоў стала адной з асноўных структур салідарнасці на тэрыторыі Беларусі”.

Агульная колькасць “экстрэмісцкіх фарміраванняў” у Беларусі дасягнула 366.

У спісе "экстрэмісцкіх" фарміраванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктур

Апублікавана на адкрытай версіі "Позірку" 6 траўня 2026 года ў 09:11 5 траўня, Позірк. У пераліку “экстрэмісцкіх“ фарміраванняў і арганізацый (ЭФ, ЭА), які вядуць КДБ і МУС, колькасць рэдакцый і іншых медыяструктур дасягнула 60, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз. Іх доля …

Падзяліцца: