Рассельгаснагляд не даў завезці мясамалочную прадукцыю з Беларусі — у схеме пастаўкі быў незарэгістраваны экспарцёр

12 траўня, Позірк. Пра вяртанне ў Беларусь каля 1,6 тоны розных гатовых мясных і малочных прадуктаў, вырабленых беларускімі прадпрыемствамі, паведаміла 12 траўня Федэральная служба Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Упраўленне службы па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях адсправаздачылася, што пры садзейнічанні памежнікаў 6 траўня была спыненая аўтамашына пад кіраваннем расійскага грамадзяніна.
“Як высветлілася падчас праверкі, прадукты былі набытыя перавозчыкам у адным з прадпрыемстваў гандлю Мінскай вобласці, што не ўнесенае ў Рэестр Мытнага саюза, які дае яму права экспарту ў Расійскую Федэрацыю”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, груз транспартаваўся без ветэрынарных суправаджальных дакументаў і з “грубымі парушэннямі ветэрынарна-санітарных правілаў перавозкі прадукцыі жывёльнага паходжання”.
Прадукцыю вярнулі на беларускую тэрыторыю 7 траўня. Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Аналагічны выпадак — з тымі ж прэтэнзіямі Рассельгаснагляду — быў зафіксаваны 27 красавіка на тым жа ўчастку мяжы. Тады гаворка ішла пра “600 кг розных гатовых мясных і малочных прадуктаў беларускай вытворчасці”, набытых перавозчыкам у адным з прадпрыемстваў гандлю Гомельскай вобласці.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


