У Баранавіцкім раёне нецвярозы бяспраўнік спрабаваў з’ехаць ад ДАІ, яго спынілі стралянінаю

16 траўня, Позірк. У Баранавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць) супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выкарысталі зброю, каб спыніць аўтамабіль “Вольва”, кіроўца якога небяспечна паводзіўся на дарозе.
Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў 16 траўня паведаміла, што інспектары падалі аўтамабілісту сігнал на спыненне ля вёскі Янава, але той проста паехаў прэч.
“Пачаўся пераслед, — гаворыцца ў паведамленні. — На неаднаразовыя законныя патрабаванні міліцыянераў спыніцца парушальнік не рэагаваў і спрабаваў уцячы. Сваімі дзеяннямі ён ствараў рэальную пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху, было прынятае рашэнне пра выкарыстанне табельнай зброі”.
Паводле інфармацыі ведамства, за стырном быў 39-гадовы жыхар Мінскай вобласці “з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення”. Мужчына, як заяўлена, пазбаўлены правоў кіроўцы і неаднаразова прыцягваўся да адказнасці — у тым ліку крымінальнай — за нецвярозае кіраванне.
“Вынік медыцынскай праверкі — звыш аднаго праміле алкаголю ў выдыханым паветры. Кіроўцу чакае штраф 200 базавых велічынь (9.000 рублёў. — “Позірк”.)”, — адзначыла МУС.
Паведамляецца, што апрача кіроўцы ў салоне быў і ўладальнік аўтамабіля. У дачыненні да яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні “за перадачу кіравання транспартным сродкам асобе, што знаходзіцца ў стане ап’янення”. Гаспадару машыны пагражае штраф — ад 50 да 100 б.в. (ад 2.250 да 4.500 рублёў) з пазбаўленнем правоў на 3 гады.
Абодва мужчыны змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, аўтамабіль — на ахоўную стаянку.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваІнстытут генетыкі і цыталогіі вызначыў спектр мутацый, характэрных для беларусаў са спадчыннымі захворваннямі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 4,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва за чатыры месяцы выраслі на 8% у гадавым вымярэнні — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот за пяць месяцаў павялічыўся на 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка



