Мінск 17:12

У красавіку найбольш падаражэлі камунальныя паслугі, за чатыры месяцы 2026 года — перасылка лістоў

Ілюстрацыя: "Позірк"

16 траўняПозірк. У красавіку 2026 года найбольш падаражэлі асобныя віды камунальных паслуг, сведчыць праведзены Позіркам аналіз звестак Белстата.

Тарыфы на абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адкідамі (ЦКА) павялічыліся ў сярэднім на 23,12%, каналізацыю (водаадвядзенне) — на 20,55%, халоднае водазабеспячэнне — на 19,47%, тэхабслугоўванне жылля — на 19,31%, карыстанне ліфтам — на 12,31%.

Патаннелі чатыры віды паслуг: рытуальныя — на 6,41%, авіябілеты — на 3,72%, абліцавальныя працы — на 0,63%, арэнда жылля — на 0,55%.

Агулам паслугі сталі даражэйшымі на 2,78% за красавік і на 5,40% — з пачатку года.

У пяцёрцы лідараў па росце тарыфаў за чатыры месяцы: паездкі на прыгарадных аўтобусах (+25,88%), абыходжанне з ЦКА (+23,12%), перасылка простых лістоў масай да 20 г унутры краіны і за мяжу (+20,95%), каналізацыя (+20,55%) і халоднае водазабеспячэнне (+19,47%). Патаннелі толькі квіткі ў цырк (-7,48%) і рытуальныя паслугі (-1,64%).

Паездкі на прыгарадных аўтобусах падаражэлі найзначней сярод усіх паслуг і тавараў.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: