Рознічны тавараабарот за чатыры месяцы павялічыўся на 6,2%, годам раней рост складаў 10%

18 траўня, Позірк. У студзені — красавіку 2026 года рознічны тавараабарот склаў 34,7 млрд рублёў, павялічыўшыся на 6,2% у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду 2025-га (тады рост у гадавым вымярэнні быў на ўзроўні 10%), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені рост быў на ўзроўні 1,2%, студзені — лютым — 1,6%, студзені — сакавіку — 6%.
Тавараабарот у сферы грамадскага харчавання за чатыры месяцы знізіўся ў гадавым выражэнні на 0,6% (месяцам раней — -1,1%) — да 2,4 млрд рублёў.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 96,2% (месяцам раней 96,1%) усяго рознічнага тавараабароту, вырас на 6,6% да 33,4 млрд рублёў (+1,9%).
Аптовы тавараабарот знізіўся на 2% да 58,3 млрд рублёў (-3,8%).
Сума наяўных грошай у абароце (агрэгат М0) на 1 красавіка 2026 года склала 15 млрд 285,1 млн рублёў, павялічыўшыся за месяц на 238,6 млн (на 1 сакавіка — 15 млрд 46,5 млн; +1,6%), ад пачатку года — на 803,7 млн (на 1 студзеня — 14 млрд 481,4 млн; +5,5%).
Спажывецкія цэны ў красавіку 2026 года выраслі на 0,8%, у гадавым вымярэнні (да красавіка 2025-га) — на 5,4%.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаАдмова ад барацьбы з інвазіўнымі раслінамі караецца, нагадала МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку ВУП павялічыўся на 0,2%, год таму быў рост на 2,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



